Та́ль (, ) — аграгарадок у Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Тальскага сельсавета.

Размешчана на аўтадарозе Любань—Урэчча, каля Любанскага вадасховішча і ракі Таліца. За 8 кіламетраў на паўночны захад ад горада Любань, 144 кіламетраў ад Мінска, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Урэчча.

У 2010 годзе вёсцы быў нададзены статус аграгарадкаРешение Любанского районного Совета депутатов от 26.02.2010 № 171 «О преобразовании деревень Любанского района в агрогородки»

Насельніцтва 1395 жыхароў, 650 двароў (2002)

Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры Бібліятэка Амбулаторыя Аптэка Камбінат бытавога абслугоўвання Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны

Царква Святой Тройцы (1993) Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну

Вядомыя асобы Павел Раманавіч Алейнікаў (1917—1945) — Герой Савецкага Саюза Іван Міхайлавіч Каратчэня (нар. 1948) — партыйны і савецкі дзеяч, доктар эканамічных навук. Іван Андрэевіч Муравейка (нар. 1921) — паэт. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Віктар Кірылавіч Сушчыц (нар. 1932) — беларускі архітэктар. Сяргей Макаравіч Забалоцец (нар. 1955) — беларускі палітык.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Тальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Любанскага раёна