Альбеда ( — белы, светлы) — велічыня, якая характарызуе адбівальную здольнасць паверхні цела. Вымяраецца адносінамі колькасці адбітага паверхняй святла да колькасці святла, якое падае на яе. Выражаецца ў працэнтах ці долях адзінкі. Альбеда натуральных паверхняў вымяраецца альбедаметрам, вывучаецца актынаметрыяй. Характарызуе адбівальную здольнасць нябеснага цела, якое само не свеціцца.
Класіфікацыя Адрозніваюць: інтэгральнае альбеда — для ўсяго патоку выпрамянення, монахраматычнае альбеда — для пэўнай даўжыні хваль, спектральнае альбеда — для розных участкаў спектра (ультрафіялетавае, бачнае, інфрачырвонае і інш.).
Інтэгральнае альбеда планеты Зямлі (з атмасферай) каля 35 %, у бачнай частцы спектра 40 %. Залежыць ад геаграфічнай шыраты, пары года, часу сутак, стану расліннага покрыва, воднай паверхні і інш.
Альбеда вільготнай глебы 5—10 %, лесу 5—20 %, травянога покрыва 20—25 %, пяску 30—40 %, свежага снегу 70-90%. Ад велічыні альбеда залежыць радыяцыйны баланс паверхні Зямлі.
Літаратура
Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 352 с.: іл. — ISBN 985-11-0262-8.
Катэгорыя:Назіральная астраномія Катэгорыя:Фотаметрыя