РВАР — былы беларускі футбольны клуб з горада Мінск, прадстаўляў Рэспубліканскае вучылішча алімпійскага рэзерву.

Гісторыя Заснаваны ў 1994 годзе. Спачатку пад назвай МПКЦ-2 з’яўляўся другой камандай мазырскага МПКЦ. Пазней пераехаў у Мінск і атрымаў назву РВАР. Увесь час клуб гуляў у Другой лізе, у 1995 годзе нават атрымаў перамогу ў падгрупе А, але не змог прайсці ў дывізіён вышэй, бо з’яўляўся фарм-клубам. РВАР спыніў існаванне ў 2004 годзе.

Папярэднія назвы 1995: МПКЦ-2 (Мазыр) 1996: МПКЦ-2 (Мінск) 1996—1997: МПКЦ-96 (Мінск) 1997—2004: РВАР (Мінск)

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1995 Трэцяя — А (Д3) 1 10 7 2 1 24–6 23 1996 Трэцяя — А (Д3)1 3 28 21 5 2 73–19 68 1997 Трэцяя — А (Д3) 3 26 16 5 5 57–22 53 1998 Другая — А (Д3) 5 26 14 6 6 31–17 48 Змена назваў ліг 1999 Другая — А (Д3) 3 24 13 5 6 40–22 44 2000 Другая — А (Д3) 9 22 8 4 10 31–32 28 2001 Другая (Д3) 4 34 19 7 8 65–29 64 1/32 фіналу 2002 Другая (Д3) 10 24 5 10 9 24–34 25 2003 Другая (Д3) 4 28 13 9 6 49–24 48 1 Паколькі МПКЦ-2 з’яўляўся фарм-клубам, ён меў права гуляць толькі ў Трэцяй лізе .

Галоўныя трэнеры Юрый Пышнік (1995—2003)

РВАР

Катэгорыя:1994 год у Мінску Катэгорыя:Зніклі ў 2004 годзе