Тро́сна — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бельчыца (прыток Заходняй Дзвіны), за 5 км на поўдзень ад Полацка і за 0,8 (0,6) км на паўднёвы ўсход ад вёскі Тросна.

Плошча паверхні возера 0,25 км². Даўжыня 0,55 км, найбольшая шырыня 0,48 км. Даўжыня берагавой лініі 1,55 км. Плошча вадазбору 2,62 км². Катлавіна возера круглай формы. Схілы катлавіны вышынёй да 5 метраў, спадзістыя, пакрытыя лесам. У заходняй і паўночнай частцы возера схілы катлавіны невыразныя.

Возера слабапраточнае. Упадаюць ручаі і на поўначы выцякае ручай у раку Бельчыца.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны