Га́лкі (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Новаялчанскага сельсавета.
Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Асарэвіцкага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 .
Геаграфія
Размяшчэнне За 36 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 13 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Чарнігаў — Оўруч), 150 км ад Гомеля, 1 км ад дзяржаўнай мяжы з Украінай.
Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін — Камарын.
Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. На поўначы ўчастак адасобленай забудовы — кароткая дугападобная вуліца. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Выяўленыя археолагамі паселішча эпохі неаліту (250 м на паўднёвы захад ад вёскі), паселішча ранняга жалезнага стагоддзя і эпохі Кіеўскай Русі (500 м на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Стонча) сведчаць пра засяленне тутэйшых месцаў з глыбокай старажытнасці.
Вялікае Княства Літоўскае «Сяло Брагінскае» Галкі ўпершыню згаданае ў Акце абмежавання Брагінскай воласці, датаваным 7 днём сакавіка 1512 года, і прызначалася каралём Жыгімонтам Старым князю Міхаілу Васільевічу Збаражскаму, родапачынальніку князёў Вішнявецкіх: «Лета Божага тысяча пяцьсот дванаццатага месяца марца сёмага дня_За Указам Гасударскім Найяснейшага Караля Яго Міласці Зыгмонта, а за паданым чалабіццем князя Міхайла Васілевіча Збаражскага, я, Іван Андрэевіч Кміцічаў, дзяржаўца трактамірскі і дымірскі, дваранін Яго Міласці Каралеўскай, выехаўшы на імене воласці Брагіня, каторага воласць раней прыналежная была да Яго Міласці Гасудара Караля Вялікага Князя Літоўскага, аглядаў я рубеж той воласці, каторая пачынаецца з гары рэчкаю Брагінкаю ўніз да ракі Дняпра, а Дняпром угору да сяла Брагінскага Галэк, ад таго сяла ідучы да места Брагіня ад рогу вострава Юркоўскага…»НГАБ у Мінску. Ф. 1728. Воп. 1. Спр. 19. А. 1049адв.. У 1514 годзе кароль падараваў князю «тую волостку Брягин з местом и с корчмами, и з мытом, и з городищом, и со всими селы, и з людми, кром тых сел, што первеи того кому у тои волости будем дали»Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 9 (1511—1518). Užrašymų knyga 9 / Metryka Litewska. Księga Nr 9 / 9 księga wpisów / Księga-kontynuacja (1508—1518). Wydał K. Pietkiewicz (Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu). — Vilnius: Žara, 2002 . С. 240. Брагінская воласць (і сяло Галкі) належала да Кіеўскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
Напярэдадні падпісання акту Люблінскай уніі ўказам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 года Кіеўскае ваяводства, названае княствам (разам з Брагінам і Галкамі), як раней Падляская і Валынская землі, было далучана («вернута») да Кароны ПольскайVolumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 77 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009).
Карона Каралеўства Польскага У сакавіку 1574 года маёнтак Брагін быў падзелены паміж унукамі князя М. В. Збаражскага князямі Аляксандрам і Міхаілам Аляксандравічамі Вішнявецкімі. «Село Галки з людми данными, данью грошовою и медовою, з дубровами, с чертежами, лесы, полми, сеножатми, гоны бобровыми и ловы пташиными» дасталося князю МіхаілуСпиридонов М. Ф. Акт о разделе имения Брягин. 1574 г. // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 1. – Мінск, 2000. С. 189.
Палову Брагінскага замка і места з сёламі, у ліку якіх Галкі, атрымаў у спадчыну ад князёў дзеда і бацькі Міхайлаў Вішнявецкіх князь Іерамія Міхал Вішнявецкі, будучы ваявода рускі і правадыр барацьбы з «хмяльніччынай». У 1638 годзе ён заставіў сваю фартуну на чатыры гады за 65 000 злотых пану Мікалаю ЛосятынскамуArchiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 5-6.
На 1683 год у вёсцы Галкі Брагінскіх добраў пана Канецпольскага было 18 дымоў (×6 — прыблізна 108 жыхароў). Пазней частка вяскоўцаў з-за гвалту, як ад казакоў, так і ад жаўнераў урадавых войскаў, адыйшла ў іншыя, больш спакойныя мясціны, пра што паведамлялі пад прысягай у Оўруцкім гродскім судзе сведкі мешчанін Юрый Андрыевіч і ляснічы Лаўрын 14 верасня 1686 г.Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 489, 550 — 551. 28 чэрвеня 1687 года Галкі названыя ў справе Оўруцкага гродскага суда сярод паселішчаў часткі Брагінскага маёнтка ваяводзіча бэлзскага, каралеўскага палкоўніка Яна Аляксандра Канецпольскага, зруйнаваных працяглым (ад лістапада 1686 года да самых świątek zielonych) пастоем рэестравых казакоў запарожскага палкоўніка Паўла Апостала Шчуроўскага. У 10 яго пазасталых дымах (каля 60 жыхароў) размясціліся на пакорм 12 казакоў і 10 коней. Вяскоўцаў прымусілі справіць 3 вазы, кожны з хамутом, раменнай шляёй, касой, сякерай, рыдлёўкай, біклагай, мазніцай з двума дзёгцю; з іх выбралі здору, солі на 45 злотых, гарэлкі, рыбы, мяса, алею, тытуню, хустаў палатна на ўладкаванне паходных шатроў, абутку на 67 злотых; асобна пану палкоўніку Шчуроўскаму і сотніку Русановічу далі 126 злотых, 18 вёдраў , 139 вёдраў аўса, солі на 3 злотыяАрхив ЮЗР. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 151—152.
Згодна з «Тарыфам падымнага падатку Оўруцкага павета 1734 года», складзеным на падставе папярэдняй люстрацыі, вёска Галкі — у палове Брагінскага маёнтку, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад паноў Канецпольскіх дорпацкі падкаморы пан Аляксандр Антоні БандынэліТарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 283—285. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сервацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. – Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485.
На 1754 год з 25 двароў (прыблізна 150 жыхароў) вёскі Галкі Брагінскага маёнтка выплачвалася «do grodu» (Оўруцкага замка) 3 злотыя, 26 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 15 злотых і 16 грошаўТариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 187. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбеты, дачкі Міхала Сервацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім.
Перапісы яўрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў засведчылі пражыванне ў Галках адпаведна 4, 4 чалавек (głow), прыналежных да Брагінскага кагала, і хрысціяніна (пагалоўшчыне не падлягаў)Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. – Киев, 1890. С. 302, 392, 711.
Расійская імперыя
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Галкі апынуліся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе адноўленага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года — Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 года, вядома, што вёскі Галкі, Бярозкі, Савічы, сёлы Ёлча, Грушна і іншыя былі ў заставе ў пана Ігнацыя Шышкі, а належалі ротмістру троцкаму пану Валенцію ЗялёнкуПетреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 73.
Паводле энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі» ў 1811 годзе — уладанне паноў Ракіцкіх. У 1850 годзе ў вёсцы было 14 двароў. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] : 1857 г.» засведчана, што 91 жыхар вёскі Галкі быў прыхаджанінам Ёлчанскай Свята-Міхайлаўскай царквыРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 706. У парэформенны перыяд паселішча належала да Ёлчанскай воласці. Згодна са звесткамі на 1876 і 1879 гады, Галкі заставаліся ў прыходзе Міхайлаўскай царквыМинские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 456; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 75. На 1897 год налічвалася 35 двароў, 250 жыхароў, дзейнічала карчма. У 1909 годзе у вёсцы 50 двароў, 234 жыхарыСписок населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 35.
Найноўшы час 9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага мірнага дагавора з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Галкі ў складзе Рэчыцкага павета, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы»Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Пасля вяртання ў склад БССР, з 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года вёска з’яўлялася цэнтрам Галкаўскага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года — Гомельскай акруг.
У 1929 годзе арганізаваны калгас.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года фашысты спалілі 99 двароў, забілі 18 жыхароў. У баях, якія тут вялі 9-ы гвардзейскі стралковы і 7-й гвардзейскі кавалерыйскі карпусы, загінулі 295 салдат, у іх ліку Героі Савецкага Саюза К. Д. Грыцынін і Т. Т. Міндзігулаў і былі пахаваны ў брацкай магіле на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі. У баях каля вёскі 28 верасня 1943 года адмеціўся полк пад камандаваннем А. П. Сярогіна. Старэйшы сяржант М. А. Сцяпанаў, сяржант К. К. Хайбулін, лейтэнант П. І. Фядотаў, малодшы лейтэнант Г. І. Салаўёў, 1 кастрычніка 1943 года — выведнік П. М. Яфрэмаў, камандзір коннай выведкі І. Ф. Казачук, малодшы сяржант М. А. Якаўлеў і ім прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Таксама было прысвоена званне Героя А. Г. Гізатуліну
У складзе калгаса імя М. В. Фрунзэ (цэнтр — вёска Асарэвічы).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 63 гаспадаркі, 113 жыхароў.
Дынаміка 1850 год — 14 двароў. 1897 год — 35 двароў, 250 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 50 двароў. 1940 год — 106 двароў, 316 жыхароў. 1959 год — 423 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 63 гаспадаркі, 113 жыхароў. 2006 год (01.01.2006) — 60 гаспадарак, 105 чалавек, з якіх 7 ва ўзросце да 16 гадоў, 42 — у працаздольным і 56 — старэйшым за працаздольны.
Вядомыя выхадцы Д. І. Шыраканаў — акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, доктар філасофскіх навук, прафесар.
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі