Балтыйская сінекліза, Прыбалтыйская ўпадзіна, Польска-Літоўская сінекліза, Польска-Літоўская ўпадзіна — адмоўная тэктанічная структура (сінекліза) на паўночным захадзе Рускай пліты, частка Балтыйска-Прыднястроўскай зоны перыкратонных прагінаў.
Займае тэрыторыі Літвы, Латвіі, Эстоніі, Калінінградскай вобласці Расіі, Польшчы, Даніі, частку Швецыі і Балтыйскага мора. Сучляняецца на паўночным захадзе з Балтыйскім шчытом, на ўсходзе з Латвійскай седлавінай, на паўднёвым усходзе з Беларускай антэклізай, на паўднёвым захадзе аддзелена ад Паморскай упадзіны лініяй Тэйсейра—Торнквіста. Распасціраецца на паўночны ўсход на 700 км, шырыня 250—500 км.
Фундамент апушчаны да глыбіню 8 км (на паўднёвым захадзе). Запоўнена адкладамі ад вендскай да пермскай сістэм, часткова меза-кайназойскімі. Балтыйская сінекліза сфарміравалася ў каледонскі этап тэктагенезу. У платформавым чахле вылучаюцца верхнебайкальскі, каледонскі, герцынскі і кімерыйска-альпійскі структурна-фармацыйныя комплексы. 3 імі звязаны Балтыйская нафтагазаносная вобласць, радовішчы гаручых сланцаў, бурштыну і іншых карысных выкапняў.
Літаратура
Катэгорыя:Усходне-Еўрапейская платформа Катэгорыя:Тэктоніка Беларусі Катэгорыя:Геалогія Даніі Катэгорыя:Геалогія Латвіі Катэгорыя:Геалогія Літвы Катэгорыя:Геалогія Польшчы Катэгорыя:Геалогія Швецыі Катэгорыя:Геалогія Эстоніі Катэгорыя:Тэктоніка Расіі