Юзаф Корсак, таксама сустракаецца Іосіф КорсакЭнцВКЛ (каля 1540 — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Каля 1572 года намінаваны на ўрад полацкага земскага суддзі (упершыню згадваецца з гэтым тытулам у кастрычніку 1574), 27 ліпеня 1586 года стаў першым полацкім войскім, пакінуўшы ўрад земскага суддзі. Але згодна са Статутам 1588 года ўрад земскага суддзі стаў вышэй за ўрад войскага, таму неўзабаве Есіф Корсак зноў становіцца земскім суддзём (згадваецца як земскі суддзя ў 1592).

20 жніўня 1597 года паступіў на ўрад кашталяна менскага, а 25 кастрычніка 1597 года — кашталяна полацкага.

Валодаў маёнткамі Залессе і Лятоўшчына.

Сям’я З роду Корсакаў герба «Котвіца змененая», сын полацкага падваяводы Яна Глебавіча Корсака.

Быў жанаты двойчы: першы раз ў 1576 годзе з Багумілай, дачкой Адама Прытуліса; другі раз з Тэадорай, дачкой Лукаша Гарабурды, удавой Стэфана Галубіцкага-Корсака.

Памёр бяздзетным, завяшчаў маёнткі сынам свайго брата Гаўрылы.

Літаратура

А. Радаман А. Полацкі земскі суд у другой палове XVI — першай трэці XVII ст. // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: матэрыялы IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі; Полацк, 23-24 кастрычніка 2002 г. — Полацк : НПГКМЗ, 2003. — 328 с., іл.

Юзаф Янавіч Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны полацкія Катэгорыя:Кашталяны менскія Катэгорыя:Суддзі земскія полацкія Катэгорыя:Войскія полацкія