Ціхан Валер’евіч Чарнякевіч (нар. , ) — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык, перакладчык і паэт.
Біяграфія Нарадзіўся 22 студзеня 1986 года ў Пінску Брэсцкай вобрасці. Скончыў факультэт беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Журналістыка» (2008), магістратуру (2009) і аспірантуру пры ім (2012). У 2003—2005 гадах быў навучэнцам Беларускага калегіюма па спецыяльнасці «Філасофія. Літаратура» (курс Валянціна Акудовіча).
У 2008—2011 гадах − супрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва» (з 2010 года — рэдактар аддзела крытыкі і бібліяграфіі). У 2011—2015 гадах працаваў рэдактарам аддзела крытыкі часопіса «Маладосць». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра (з 2014 года). Калумніст Беларускай службы Радыё «Свабода» з 2015 года. У 2015—2021 гадах − прэс-сакратар Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2016 года − сябра СБП). Каардынатар Школы маладога пісьменніка (з 2018 года). З 2023 года − прэс-сакратар Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і галоўны рэдактар праекта bellit.info.
Прафесійная дзейнасць Укладальнік бібліяграфічнага даведніка «Пераклады твораў замежнай літаратуры ў часопісе „Крыніца“ (1988—2003)» (Мінск, 2010) і аўтар крытыка-біяграфічнага нарыса «Вандроўнік: кніга пра паэта Уладзіміра Някляева» (Мінск, 2016). Укладальнік і каментатар кніг «Максім Багдановіч: вядомы і невядомы» (Мінск, 2011) і «Лявон Савёнак „Творы“» (Мінск, 2012). Аўтар даследавання «Рэпрэзентацыя дыяспаральнай і міграцыйнай праблематыкі ў сучасным адукацыйным працэсе Беларусі (сярэдняя школа)» (Мінск, 2018). Укладальнік і аўтар прадмовы выдання «Горад на гары. Анталёгія літоўскай паэзіі» (Беласток, 2025).
З 2007 года выступае як крытык і эсэіст. Літаратурныя агляды і рэцэнзіі друкаваліся ў часопісах «Дзеяслоў», «ARCHE Пачатак», «Маладосць», газетах «Літаратура і мастацтва», «Літаратурная Беларусь», парталах «Будзьма беларусамі!», Радыё «Свабода» і іншых. Эсэістыка перакладалася на англійскую, нямецкую, польскую, славацкую, чэшскую мовы.
Перакладае з украінскай, літоўскай, польскай і англійскай моў. Перакладчык (разам з Валерыем Стралко) на беларускую мову кнігі Святланы Алексіевіч «Час second-hand: (канец чырвонага чалавека)» (Мінск, 2013). Перакладчык (разам з Марыяй Мартысевіч і Андрэем Хадановічам) на беларускую мову вершаў літоўскіх паэтаў для зборніка «Горад на гары. Анталёгія літоўскай паэзіі» (Беласток, 2025). Сярод перакладзеных аўтараў — Грэта Амбразайце, Давіле Багдонайце, Мантас Балакаўскас, Ліна Буйвідавічуце, Марус Бурокас, Даналдас Каёкас, Карнэліюс Плацяліс, Вітаўтас Станкус, Альвідас Шляпікас, Антанас Шымкус, Аўсьцея Якас, Антанас А. Янінас і Юргіта Яспаніце.
Бібліяграфія
Кнігі
Чарнякевіч, Ц. Вандроўнік : кніга пра паэта Уладзіміра Някляева / Ціхан Чарнякевіч. Мінск : Лімарыус, 2016. 206 с., л. іл. ISBN 978-985-6968-54-2
Пераклады
Алексіевіч, С. Час second-hand : (канец чырвонага чалавека) / Святлана Алексіевіч; [пераклад з рускай мовы В. Стралко і Ц. Чарнякевіча]. Мінск : Логвінаў, 2013. 383 с. ISBN 978-985-562-096-0 Горад на гары. Анталёгія літоўскай паэзіі / Уклад. і прадм. Ц. Чарнякевіча; рэд. М. Мартысевіч, А. Хадановіч. Беласток: Выдавецкае агенцтва «Экапрэс», 2025. 304 с. ISBN 978-83-67471-31-2
Укладанне і каментаванне
Віцьбіч, Ю. Лшоно Габоо Бійрушалайм : даваенная проза / Юрка Віцьбіч; [укладанне і прадмова Лявона Юрэвіча; каментары Ціхана Чарнякевіча] ; Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына“». Мінск : Кнігазбор, 2011. 229, с. : партр. ISBN 978-985-7007-17-2 Максім Багдановіч: вядомы і невядомы : крытыка-архіўны зборнік / [укладанне і каментарыі Ц. В. Чарнякевіча; прадмова Ю. В. Пацюпы]. Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. 388, с. ISBN 978985-6994-74-9 Савёнак, Л. Творы / Лявон Савёнак [укладанне: Ц. Чарнякевіч, Л. Юрэвіч; уступнае слова: Л. Юрэвіч, В. Кіпель; каментарыі Ц. Чарнякевіча]. Мінск : Лімарыус, 2012. 350, с., л. іл. ISBN 978-985-6968-26-9 Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Навукова-папулярны альманах аб беларускай эміграцыі. ZAPISY 35; [Editors of the issue: Tsikhan Charniakevich, Natalla Hardzijenka]. Belarusan Institute of Arts and Sciences: New York − Mіnsk, 2012. 544 c. Кіпель, Я. Эпізоды / Яўхім Кіпель; [навуковае рэдагаванне Н. Гардзіенкі і Л. Юрэвіча; прадмовы: З. Саўка, І. Урбановіч-Саўка, В. Кіпель; каментарыі: Ц. Чарнякевіч, Н. Гардзіенка, А. Гардзіенка]. Выд. 2-е, дапрацаванае. Мінск : Лімарыус, 2013. 386 с., л. іл. ISBN 978985-6968-34-4 Канчэўскі, І. Адвечным шляхам : эсэ, вершы / Ігнат Канчэўскі; [укладанне Ц. Чарнякевіча]. Мінск : Зміцер Колас, 2021. 84, с. ISBN 978985-23-0143-5 Ільяшэвіч, X. Выбранае / Хведар Ільяшэвіч [укладанне Наталлі Гардзіенкі, Ціхана Чарнякевіча, Лявона Юрэвіча; агульнае рэдагаванне, каментары, паказнік Наталлі Гардзіенкі]. Мінск : Кнігазбор, 2021. 260 с. : c. іл. ISBN 978-985-883-024-3 Горад на гары. Анталёгія літоўскай паэзіі / Уклад. і прадм. Ц. Чарнякевіча; рэд. М. Мартысевіч, А. Хадановіч. Беласток : Выдавецкае агенцтва «Экапрэс», 2025. 304 с. ISBN 978-83-67471-31-2 Вершы на волю. Паэзія турмы і выгнаньня / Уклад. Ц. Чарнякевіча. Беласток : Выдавецкае агенцтва «Экапрэс», 2025. 312 с. ISBN 978-83-67471-33-6
Прызнанне і ўзнагароды Лаўрэат Кубку моладзевай паэзіі падчас Дзён культуры Швецыі ў Беларусі (Пінск, 2003). Лаўрэат літаратурнага конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтра да 75-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча (Мінск, 2005). Падзяка Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку за даследаванні культурнай спадчыны беларускай эміграцыі (Нью-Ёрк, ЗША, 2019).
Удзел у журы літаратурных конкурсаў Запрошаны эксперт Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця (2013). Сябра журы літаратурнай прэміі «Дэбют» за лепшы кніжны дэбют (2017). Сябра журы літаратурнай прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшы зборнік паэзіі (2017). Сябра журы літаратурнай прэміі імя Карласа Шэрмана за лепшы пераклад (2019). Сябра журы літаратурнай прэміі імя Цёткі за лепшую дзіцячую кнігу (2021, 2022). Сябра журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за найлепшую кнігу прозы (2014, 2015, 2017, 2018, 2020, 2022, 2023).
Крыніцы
Спасылкі Вершы Ціхана Чарнякевіча на сайце Litradio Вершы Ціхана Чарнякевіча на сайце часопіса «Дзеяслоў» Ціхан Чарнякевіч на сайце часопіса «Прайдзісвет» Ціхан Чарнякевіч: «1990-я застаюцца не асэнсаванымі ў літаратуры» Ціхан Чарнякевіч: «Знаходжу апірышча ў беларускай мове, а найбольш камфортна пачуваюся ў спазнаньні літоўскай літаратуры і культуры» Ціхан Чарнякевіч у падкасце «Каля літаратуры»: «Знайшоў Марціновіча з аўтографам, але не купіў» Ціхан Чарнякевіч у падкасце «Васьміног»: «Надзея Шнаркевіч — беларуская асветніца і рэдактарка» Лекцыя Ціхана Чарнякевіча «Трэнды сучаснай літаратуры: чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак» на канале Culture Makes Курс лекцый Ціхана Чарнякевіча на Беларускім калегіюме: «Лекцыя 1. Як напісаны „Вянок“ Багдановіча» Курс лекцый Ціхана Чарнякевіча на Беларускім калегіюме: «Лекцыя 2. Як напісаны „Вянок“ Багдановіча» Літаратар з Пінску Ціхан Чарнякевіч: «Эмігравала большая частка крэатыўнага класа» Ціхан Чарнякевіч: «Што да мэтаў збірання, асноўная з іх — захаваць тое невялікае, што можна яшчэ захаваць. Знішчана і так многае»
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі