Тані́на-Ані́ўскі паўво́страў () — паўвостраў на паўднёвым усходзе вострава Сахалін (Сахалінская вобласць Расіі).

Абмываецца Ахоцкім морам. Паўночная канцавіна — мыс Свабодны (Танін), паўднёва-ўсходняя канцавіна — мыс Аніва. Даўжыня 90 км, шырыня ад 3 да 19 км. З Сахалінам злучаны Мураўёўскім перашыйкам.

Уздоўж паўвострава цягнецца Таніна-Аніўскі горны хрыбет, з найвышэйшым пунктам — гарой Крузенштэрн (670 м). Расліннасць прадстаўлена цёмнахваёвай тайгой, прыморскімі лугамі.

Літаратура

Спасылкі Тонино-Анивский полуостров // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Паўвостравы Расіі Катэгорыя:Сахалін Катэгорыя:Геаграфія Сахалінскай вобласці