Марыя Гёперт-Ма́ер (; , , Польшча — , , ЗША) — амерыканская фізік-тэарэтык, адна з двух жанчын-лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіцы (палова прэміі за 1963 год, сумесна з Гансам Енсенам, «за адкрыцці, якія датычацца абалонкавай структуры ядра»; другую палову прэміі атрымаў Юджын Вігнер «за ўклад у тэорыю атамнага ядра і элементарных часціц, асабліва з дапамогай адкрыцця і прыкладанні фундаментальных прынцыпаў сіметрыі»).

Біяграфія Скончыла Гётынгенскі ўніверсітэт (1930). З 1931 года ў розных універсітэтах ЗША, з 1946 года ў Інстытуце ядзерных даследаванняў імя Э.Фермі, з 1960 года прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта.

Навуковыя працы па ядзернай фізіцы, квантавай і статыстычнай механіцы, тэорыі крышталічнай рашоткі і фізічнай хіміі. Прадказала двухфатоннае паглынанне святла (1931) і падвойны бэта-распад (1935). Незалежна ад Г. Енсена прапанавала абалонкавую мадэль атамнага ядра. Член Амерыканскай АН і мастацтваў (1956).

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 576 с.: іл.

Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта Біяграфія Марыі Гёперт-Маер М. Гёперт-Маер. «Ядзерныя абалонкі», Поспехі фізічных навук, том 82, выпуск 4, красавік 1964

Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Фізікі Германіі Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя