Тапво́зера () — буйное возера ў Расіі на поўначы Рэспублікі Карэлія. 11-е па плошчы возера Расіі. З’яўляецца часткай Кумскага вадасховішча (з 1966 года).
Плошча паверхні Тапвозера 986 км² (разам з 144 астравамі агульнай плошчай 63 км² — 1049 км²). Даўжыня 75,3 км, найбольшая шырыня 35,3 км даўжыня берагавой лініі 545 км. Найбольшая глыбіня 56 м, сярэдняя 15,2 м. Плошча вадазбору 3530 км². Аб’ём вады з Тапвозеры 14,9 км³. Дно возера мае паніжэнні і павышэнні са значнымі роўнымі ўчасткамі. Берагавая лінія звілістая з вялікай колькасцю заліваў. Берагі невысокія, камяністыя, пакрытыя хвойнымі і мяшанымі лясамі. Сустракаюцца скалістыя ўчасткі, а таксама нізкія, забалочаныя (пераважна на паўднёвым усходзе возера). Астравы ў асноўным ля паўднёва-заходняга берага. Возера звязана каналам з ракой Паньгомай, якая ўпадае ў Белае мора. У паўночна-заходняй часткі возера выцякае рака Коўда (Саф’янга), якая ўпадае ў возера Пявозера. Замярзае Тапвозера ў 2-й палове лістапада — пачатку снежня, адкрываецца ў 2-й палове мая — пачатку чэрвеня. Рыбалоўства.
Літаратура
Спасылкі Озеро Топозеро // Навукова-інфармацыйны журнал «Биофайл» Топозеро // Сайт «Озёра Росии» Топозеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Азёры Карэліі Катэгорыя:Басейн Белага мора