Мікалай Завіша (каля — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Рэферэндар свецкі вялікі літоўскі (1625—1626), кашталян віцебскі (з 1626).
Біяграфія З шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь», сын Яна і Анастасіі з Трызнаў.
5 сакавіка 1621 як прадстаўнік караля ў Віцебску загадаў чальцам мескага магістрату і некаторым мяшчанам з'явіцца 7 сакавіка ў ратушу на суд у сувязі з бунтам 3 сакавіка і іншымі выпадкамі непадпарадкавання ўладыку Язафату Кунцэвічу і духавенству. Аднак спроба прыцягнуць віцебскіх мяшчан да суду скончылася новым мяцяжомАлена Вернікоўская. Супраціў праваслаўнага насельніцтва Полацкай епархіі ўвядзенню уніі // Беларускі гістарычны агляд. Т. 8. Сш. 1—2. 2001..
Сям'я Другая жонка — Альжбета Радзівіл (1592—1627), дачка Станіслава Радзівіла. Пакінуў толькі дачокВячаслаў Насевіч. Завішы // С. 394., з якіх Людвіка была адной з першых менскіх бернардынакУладзімір Дзянісаў. Касцёлы г. Мінска ў XVI – пачатку XX стст. (паводле дакументаў НГАБ) .
Літаратура
Мікалай Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны віцебскія Катэгорыя:Рэферэндары вялікія літоўскія