Шарашо́ўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў паўднёва-заходняй частцы Беларускай ССР у 1940—1956 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Шарашова.

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці, тэрыторыя ахоплівала частку колішняга Пружанскага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі. 12 кастрычніка 1940 года раён падзелены на 10 сельсаветаў: Бродскі, Котранскі, Крыніцкі, Мураўскі, Папялёўскі, Роўбіцкі, Старавольскі, Сухопальскі, Шчэрчаўскі, Ялоўскі.

У часы Другой сусветнай вайны, у 1941—1944 гадах, тэрыторыя раёна знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Паводле польска-савецкага дагавора, з 16 жніўня 1945 года новая мяжа паміж дзяржавамі праходзіла праз тэрыторыю Шарашоўскага раёна, што рабіла яго памежным. Неўзабаве перад дэмаркацыяй мяжы, улады раёна дзейнічалі на карысць уключэння ў яго склад часткі тэрыторыі прызнанай за Польшчай. Аргументавалі тым, што напрыклад далучэнне да Беларускай ССР чыгуначнага вузла Гайнаўка дае магчымасць мець чыгуначную сетку Брэст — Гродна. Аднак гэтыя просьбы не былі задаволеныя. У выніку работы змяшанай польска-савецкай камісіі мяжа была скарэктавана на карысць Польшчы, да якой з Шарашоўскага і Бераставіцкага раёнаў было аднесена 40 населеных пунктаў. Названыя населеныя пункты налічвалі разам 1414 двароў (798 польскіх і 616 беларускіх), дзе жыло 7143 асоб. Усе беларускія гаспадаркі былі выселеныя ўглыб Беларускай ССР з-за іх знаходжання ў 800-метровай памежнай паласе.

16 ліпеня 1954 года скасаваны Котранскі, Мураўскі, Ялоўскі сельсаветы, утвораны Бакунскі сельсаветУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 17 снежня 1956 года раён быў ліквідаваны, а гарадскі пасёлак Шарашова і ўсе сельсаветы, якія ўваходзілі ў склад раёна, былі ўключаныя ў склад Пружанскага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідацыі некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 17 снежня 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 12..

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1956 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі

Катэгорыя:Гісторыя Пружанскага раёна