thumb|350px|Збяганне паслядоўнасці да ліміту Лімі́т паслядоўнасці  — пэўная сталая велічыня, да якой прыбліжаецца значэнне элемента паслядоўнасці пры неабмежаваным нарастанні яго нумара.

Калі паслядоўнасць мае ліміт, кажуць, што яна збягаецца да свайго ліміту. У процілеглым выпадку (калі ліміту няма) кажуць, што паслядоўнасць разбягаецца.

Паняцце ліміту няяўна ўсведамлялі яшчэ ў старажытнай Грэцыі. Яскравым прыкладу можна прывесці апорыю Зянона пра Ахіла і чарапаху. Сучаснае азначэнне паняцця ліміту даў Агюстэн Луі Кашы.

Азначэнне і абазначэнні

Няхай элементы паслядоўнасці належаць тапалагічнай прасторы .

Кажуць, што паслядоўнасць збягаецца да свайго ліміту і пішуць

калі для любога наваколля элемента існуе такі нумар , што для ўсіх выконваецца

Паслядоўнасць, якая мае канечны ліміт, называюць збе́жнай.

Калі ж паслядоўнасць не мае ліміту, кажуць, што паслядоўнасць разбягаецца, і называюць яе разбе́жнай.

Сам запіс

можна прачытаць, як «ліміт пры імкненні да бесканечнасці».

Ліміт лікавай паслядоўнасці

Азначэнне Няхай  — лікавая паслядоўнасць.

Кажуць, што лікавая паслядоўнасць збягаецца да свайго ліміту і пішуць

калі для любога існуе такі нумар , што для ўсіх справядліва няроўнасць

Заўвага: члены лікавай паслядоўнасці могуць быць рэчаіснымі, рацыянальнымі або камплекснымі лікамі (ці нават p-адычнымі лікамі). Ад таго, якому з гэтых бесканечных палёў належаць члены паслядоўнасці, уласцівасці ліміту такіх паслядоўнасцей значна не зменяцца.

Уласцівасці

Тэарэма Бальцана — Ваерштраса. З кожнай абмежаванай паслядоўнасці можна вылучыць збежную падпаслядоўнасць.

Няхай існуюць ліміты і , тады існуюць наступныя ліміты: ліміт сумы роўны суме лімітаў

ліміт рознасці роўны рознасці лімітаў

ліміт здабытку роўны здабытку лімітаў

Калі , то ліміт дзелі роўны дзелі лімітаў . Калі , то ліміт ступені існуе і .

Важныя прыклады

 для рэчаісных або камплексных лікаў .  для рэчаісных .  (Сталая Ойлера — Маскероні) Геаметрычны рад збягаецца да пры і разбягаецца пры Гарманічны рад разбягаецца. Знакачаргавальны гарманічны рад збягаецца

Абагульненні

Ліміт лікавай паслядоўнасці з’яўляецца найпрасцейшым прыкладам ліміту паслядоўнасці ў метрычнай прасторы.

Няхай − метрычная прастора, г.зн.  — мноствам, для элементаў якога вызначана функцыя адлегласці (або метрыка) , якая адпавядае умовам: , калі і толькі калі ;

для адвольных элементаў мноства .

Няхай  — паслядоўнасцю, члены якой належаць метрычнай прасторы .

Пункт называюць лімітам паслядоўнасці пры імкненні да бесканечнасці, калі для любога існуе такі нумар , што для ўсіх спраўджваецца няроўнасць

Гл. таксама Ліміт (матэматыка) Ліміт функцыі

Зноскі

Катэгорыя:Матэматычны аналіз Катэгорыя:Ліміты