Гардзе́еўка (; былая назва — Гардзе́ева Бу́да) — сяло ў Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Гардзееўскага раёна. Адно з найбуйнейшых і найбольш добраўпарадкаваных сёлаў Бранскай вобласці. Насельніцтва 3 014 чал. (2010).

Геаграфія Размешчана на рацэ Паконка (басейн Дняпра). Знаходзіцца за 28 км на захад ад горада Сураж, за 29 км на паўночны захад ад горада Клінцы.

Этымалогія назвы Назва сяла ўтварылася ад імя старадубскага пісара Гардзея Насікевіча, які дзякуючы ўніверсалу гетмана Івана Мазепы заснаваў на рацэ Паконка слабаду, якая атрымала назву Гардзеева Буда.

Гісторыя 20 лістапада 1704 — першыя згадкі пра сяло пад назвай Гардзеева Буда. пачатак XVIII ст. — у Гардзееўцы было 18 дымоў. сярэдзіна XVIII ст. — у сяле была пабудаваная царква Раства Багародзіцы, земская школа, бровар, пяньковы завод, некалькі ветракоў. 1768 — тут налічвалася 83 дымы і 466 жыхароў. 1781 — сяло ўваходзіць у склад Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 1897 — у Гардзееўцы ўжо больш за 300 дымоў і 2073 жыхары. 1921 — у складзе Клінцоўскага павета Гомельскай губерні. 1929 — цэнтр Гардзееўскага раёна Клінцоўскай акругі Заходняй вобласці. 1937 — у складзе Гардзееўскага раёна Арлоўскай вобласці. 1944 — перадаецца ў склад ізноў утворанай Бранскай вобласці.

Архітэктура Царква Раства Прасвятой Багародзіцы (2006)

Насельніцтва Колькасць (чал.) 1939 1959 1989 2002 2009 2010 2013 2506 2292 2742 3066 3055 3109Всероссийская перепись населения 2010 года. 3014

Вядомыя асобы Аляксандр Мікалаевіч Скіба (нар. 1949) — матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.

Літаратура Андрэй Катлярчук. Беларусы Бранскага края. Этнічная гісторыя і сучаснасць // ARCHE, 2-2001 (Народны нумар)

Спасылкі Алег Трусаў. Беларуская Атлантыда: Без бар’ераў. Северскія землі // Радыё Свабода, 19 кастрычніка 2007 Гарадскі сайт

Катэгорыя:Населеныя пункты Гардзееўскага раёна