Павел Міхайлавіч Шруб (, вёска Хільчыцы, , Гомельская вобласць) — беларускі паэт.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў фізічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта (1977). Працаваў старшым інжынерам кафедры фізікі Наваполацкага політэхнічнага інстытута (1977—1979). Служыў у Савецкай Арміі (1981—1983). З 1983 года — выкладчык-метадыст Мінскай спецыяльнай сярэдняй школы міліцыі. Скончыў завочна Мінскую вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных спраў СССР (1987).

Творчасць У рэспубліканскіх выданнях друкуецца з 1979 года. Аўтар зборніка вершаў «Лабараторыя» (1987).

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988) за зборнік вершаў «Лабараторыя».

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі