Агрэ́ст, агрэ́ст адхі́лены, аграст (Ribes grossularia, Ribes uva-crispa) — від кветкавых раслін, сямейства , роду , падроду , які часам разглядаюць як асобны род: .

Назва Лацінская назва паходзіць ад французскага groseillier à maquereaux — «парэчкі для макрэлі» (у французскай кухні гатуюць макрэль у агрэставым соусе).

Беларускамоўныя назвы ўключаюць такія, як агрэст адхілены, аграст, агрэст, ягрыстЗ. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. — Вiльня, Субач 2, 1924., крыжоўнік, ягрус, ягруст, ягрэстГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927..

Апісанне Ягаднае шматгадовае кустоўе з парасткамі, пакрытымі шыпамі. Вышыня кустоў 60—120 см. Лісце з тупаватымі зубчастымі лопасцямі. Кветкі зеленаватыя, белыя або чырванаватыя. Суквецці — 1—3-кветныя гронкі на ўкарочаных парастках. Ягады голыя або апушаныя, белыя, жоўтыя, зялёныя, чырвоныя, пурпуровыя. Маюць цукраў 5—12 %, арганічных кіслот 1—2 %, пекцінавыя рэчывы, вітамін С, карацін.

Пашырэнне 200px|thumb|left|Агрэст адхілены на паштовай марцы Беларусі Дзікі агрэст зрэдку трапляецца па схілах, сярод хмызнякоў. Вырошчваецца ў краінах умеранага клімату. У Беларусі пашыраны агрэст звычайны, ці еўрапейскі — родапачынальнік большасці культурных сартоў. Як ягадная культура вядомы на тэрыторыях усходніх славян з XI стагоддзя. Набыў шырокае распаўсюджанне ў Беларусі ў XIX стагоддзі, калі пачалі культывавацца заходнееўрапейскія сарты.

Агратэхніка Пладанасіць пачынае на трэці год. Размнажаецца насеннем, чаранкамі, парасткамі. Добра расце на ахаваных ад халодных вятроў участках з дастаткова вільготнымі, угноенымі сугліністымі глебамі.

Асноўныя шкоднікі і хваробы

Сярод шкоднікаў пільшчыкі (у тым ліку Pteronidea ribesi і Nematus ribesii), , Zophodia grossulariella.

Хваробы: сопкая раса, іржа, , септарыёз.

Таксанамія Від Агрэст уваходзіць у род сямейства парадку .

Выкарыстанне

У ежу ідуць ягады круглай ці падоўжанай формы, часам пакрытыя валаскамі. Ягады змяшчаюць да 9 % цукроў (фруктоза і глюкоза), арганічныя кіслоты, мінеральныя рэчывы (фосфар, жалеза, кальцый, да 260 мг% калію, медзь), пектынавыя і дубільныя рэчывы, 30 мг% вітаміну C (не менш чым у лімоне), карацін, вітаміны B1, P, E.

Найбольш традыцыйнымі лічацца гатункі англійскі жоўты (ягады зеленавата-жоўтыя на пачатку выспявання, спелыя ягады маюць бурштынава-жоўты колер), варшаўскі (спелыя ягады маюць чырвоны колер), зялёны бутэлечны (цёмна-зялёныя ягады з чырванавата-карычневымі кропкамі па жылках, не маюць валаскоў). Спажываюць у сырым выглядзе (толькі спелыя, мяккія, з характэрным для гатунку колерам). Прыдатны для гатавання джэмаў, канфіцюраў, жэле, мармеладаў, кампотаў, сочыва, павідла, засушкі (для гатавання лепш падыходзяць недаспелыя, яшчэ цвёрдыя ягады). Сушаны агрэст ужываюць для мясных і рыбных соусаў. Таксама з агрэсту робяць шыпучае віно, наліўкі. У «Літоўскай гаспадыні» згадваецца спосаб захавання агрэсту на зіму. Захаваны агрэст выкарыстоўваюць для пенак: ягады агрэсту вараць у вадзе да мяккасці, праціраюць праз сіта, атрыманым мармеладам запраўляюць пенкі, узбітыя з бялкоў, дадаўшы ваніль.

Літаратура

Спасылкі

Ribes uva-crispa L. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Парэчкі Катэгорыя:Кусты Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Ягады Катэгорыя:Расліны на марках