Арон Ісакавіч Юдэльсон (, НКУС) — беларускі паэт, нарысіст.
Біяграфія Нарадзіўся 5 (18) ліпеня 1907 года ў сям’і настаўніка, акмянскага мешчаніна Шавельскага павета Ковенскай губерні, Іцыка Янкелавіч Юдэльзона і Хаі-Соры Моўшаўны.
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Рызе. З 1928 года жыў у Менску. Працаваў у рэдакцыі яўрэйскай газеты «Акцябэр» («Кастрычнік»), на Беларускім радыё. З 1930 года адначасова вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў тры курсы). У 1937 годзе рэпрэсіраваны. Асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
Рэабілітаваны 09.04.1957 года.
Творчасць Літаратурную дзейнасць пачаў у 1923 годзе выступленнямі ў нелегальным камуністычным друку Латвіі. Пісаў на ідышы. У 1929 годзе апублікаваў паэму «Негарэлае» ў часопісе «Штэрн» («Зорка»). Выдаў паэму «Камбінат» (1931), кнігу вершаў «Граніца» (1934), зборнікі нарысаў «У нас у краіне» (1934), «Чырванасцяжны калгас „Колас“» (з Хвядосам Шынклерам, 1934).
У перакладзе на беларускую мову выйшла кніжка паэзіі «Прывітанне» (1961).
Выступаў як перакладчык на ідыш.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Ідышамоўныя паэты Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР