Анатоль Станіслававіч Сербантовіч (, в. Ордаць, , Магілёўская вобласць — , Мінск) — беларускі паэт.

Біяграфія Нарадзіўся 13 мая 1941 года ў в. Ордаць Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўніка.

Экстэрнам здаў экзамены за дзесяць класаў у Роска-Сялецкай сярэдняй школе (1960), паступіў на аддзяленне журналістыкі БДУ. Адначасна з вучобай (з 1963) і пасля сканчэння ўніверсітэта (1965) працаваў літаратурным супрацоўнікам часопіса «Бярозка», з 1969 года — газеты «Піянер Беларусі». Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1967 года.

Памёр 21 сакавіка 1970 года ў Мінску ад інсульту пасля жорсткага збіцця хуліганамі на адной з вуліц Мінска. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць Дэбютаваў у друку вершамі ў 1959 года (газета «Магілёўская праўда»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Азбука» (1966), «Міннае поле» (1968), «Пярсцёнак» (1971), «Жаваранак у зеніце» (1989).

Рэцэнзіі Бярозкін Р. На розных узроўнях // Беларусь. − 1966. — № 12. Вярцінскі А. «Не думай, што дзеля славы…» // Полымя. − 1973. — № 1. Давідоўская А. Азбука жыцця // Маладосць. − 1966. — № 11. Ефимов Ф. Реальность и воображение // Дружба народов. − 1969. — № 10.

Ушанаванне памяці У Магілёве імем Анатоля Сербантовіча названа вуліца.

Літаратура Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 5. — Мн., 1995.

Пісьменнікі Савецкай Беларусі: кароткі даведнік. — Мн., 1981.  — С. 492. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 4. — Мн., 1987.

Спасылкі

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Памерлі ад інсульту