Арчыбалд Вівіен Хіл (; , — ) — англійскі фізіёлаг, адзін з заснавальнікаў біяфізікі і даследаванняў аперацый. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1922) (сумесна з Ота Меергофам) за працы ў галіне тэрмадынамікі мышачнай дзейнасці.

Біяграфія Англійскі фізіёлаг Арчыбалд Хіл нарадзіўся 26 верасня 1886 года ў Брысталі ў сям'і гандляра лесаматэрыяламі. Дзяцей выхоўвала маці. Да 7 гадоў Арчыбальд вучыўся дома з маці, потым, калі сям'я пераехала ў Вестан-супер-Марэ, ён пайшоў у невялікую падрыхтоўчую школу.

У 1899 годзе Хіл быў прыняты ў каледж Блюндэла, дзе праявіў здольнасці ў матэматыцы.У 1905 годзе пачаў навучанне ў Трыніці-каледжы ў Кембрыджскім універсітэце, вывучаючы матэматыку. Ён быў здольным студэнтам і скончыў курс навучання на год раней. Яго кіраўнік, фізіёлаг М. Флетчар, прапанаваў Хілу заняцца фізіялогіяй, што, па яго меркаванні, больш адпавядала інтэлектуальным здольнасцям будучага навукоўца. Парады настаўніка былі прыняты. У 1909 годзе, завяршыўшы адукацыю, выдатна здаўшы экзамены, Хіл працягвае паглыбляць свае веды па хіміі і фізіцы.

У гэтым жа годзе Хіл як малады вучоны пачаў працаваць у фізіялагічнай лабараторыі ў Кембрыджы, працягваючы даследаванне Флетчара і Хопкінса адносна вывучэння фізіялагічных асаблівасцей мышц жабы. З дапамогай тэрмапары Арчыбальд Хіл устанавіў, што «механізм мышачнага скарачэння звязаны з працэсам пераўтварэння энергіі хімічных рэакцый у электрычную энергію высокага патэнцыялу».

У 1914 годзе яго даследаванне былі сканцэнтраваны на вымярэнні цяпла, якое вылучаецца падчас мышачных скарачэнняў і механічнай працы, а таксама на высвятленні ўзаемасувязі атрыманых дадзеных з біяхімічнымі аспектамі мышачнай актыўнасці.

У 1922 годзе Хіл атрымаў Нобелеўскую прэмію ў галіне фізіялогіі і медыцыны «за адкрыцці ў галіне цеплаўтварэння ў мышцах». Ён падзяліў прэмію з Ота Меергофам. У сваім дакладзе ў рангу лаўрэата Нобелеўскай прэміі Хіл звярнуў увагу аўдыторыі на дзіўную складанасць праблем фізіялогіі мышц і адзначыў неабходнасць правядзення далейшых эксперыментаў, якія б ахоплівалі ўсе аспекты статыкі, дынамікі і тэрмадынамікі, а таксама падкрэсліў важнасць стварэння і выкарыстанне новых лабараторных інструментаў. З-за абвастрэння палітычнай сітуацыі ў Германіі Хіл як праціўнік палітыкі нацыстаў выступіў з абвінавачваннем урада Гітлера ў пераследзе яўрэяў і навукоўцаў.

Хіл быў членам звыш 40 навуковых таварыстваў, атрымаў ганаровыя ступені ад 17 універсітэтаў, узнагароджаны ордэнамі, медалямі і прэміямі шматлікіх навуковых устаноў. Арчыбальд Хіл памёр 3 чэрвеня 1977 г. ад ускладненняў з прычыны віруснай інфекцыі.

Літаратура

Lusk, G. (1925). Lectures on nutrition: 1924-1925. Philadelphia: W.B. Saunders Company. Stevenson, L.G. (1953). Nobel Prize Winners in Medicine and Physiology: 1901-1950.. New York: Henry Schuman.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Медыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Біяхімікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта