Галу́бічы (, ) — аграгарадок у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад і з’яўляецца цэнтрам Галубіцкага сельсавета. Насельніцтва 437 чал. (2006). Знаходзяцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад Глыбокага, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Падсвілле; на аўтамабільнай дарозе на Падсвілле — Докшыцы.

Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Галубічы як уладанне полацкага баярына Яшкі Корсакавіча датуецца 1431 годам. У XVI ст. паселішча зрабілася цэнтрам маёнтку ў складзе Полацкага ваяводства, уладанне Івана Корсак (памёр да 1528), потым яго ўдавы. Пазней маёнтак падзялілі паміж сабою сыны Івана: Глеб (у 1551 годзе атрымаў дазвол на заснаванне тут мястэчка і, паводле «Полацкай рэвізіі» 1552 года, валодаў 14 дварамі мяшчан у Галубічах і 22 сялянскімі дварамі ў навакольнай воласці), Багдан (у 1552 годзе валодаў 29 сялянскімі дварамі) і Фёдар (20 двароў). Агулам маёнтак налічваў 85 двароў.

Пазней Галубічы знаходзілася ва ўладанні сыноў Багдана Корсака — Рыгора і Стэфана. Апошні выдаў сваёй жонцы Настассі Гарабурдзе запіс на 4 тыс. коп грошаў з маёнтку Галубічы. У 1623 годзе яна пакінуў гэтую суму сыну свайго брата Аляксандру Гарабурдзе. Сыны Рыгора Ян і Яўстах выкупілі долю свайго дзядзькі ў Гарабурдаў. Ян Корсак-Галубіцкі 29 ліпеня 1622 года зрабіў дарчы запіс мясцовай праваслаўнай царкве, дзе значалася, што тут будуць утрымлівацца «законницы набожества греческого веры стародавнее». Яўстах перажыў сваіх дзяцей і пакінуў маёнтак базылянскаму манастыру Святой Тройцы ў Вільні. Сын Яна Рыгор, харунжы полацкі, у 1635 годзе аспрэчыў гэты тастамент і адабраў палову Галубічаў у манахаў як сваю бацькоўскую спадчыну.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Галубічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 года -- Віленскай губерні. У канцы XVIII ст. ў мястэчку дзейнічала грэка-каталіцкая царква (згарэла ў 1822), у 1843 годзе збудавалі новую царкву Міколы Цудатворца. У 2-й палове XIX — пачатку XX стст. у мястэчку былі праваслаўная царква, яўрэйскі малітоўны дом, крама, шынок.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Галубічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 годзе Галубічы ўвайшлі ў БССР, 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 год тут было 82 двары, на 1992 — 181, на 2006 — 207.

Насельніцтва

1882 год — 116 чал.Hołubicze // S. 113. 1921 год — 97 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.; 1941 год — 245 чал.; 1970 год — 283 чал.Язэп_Бунто, Вячаслаў_Насевіч. Галубічы // С. 459.; 1992 год — 480 чал. 2006 год — 437 чал. С. 443.

Інфраструктура У Галубічах працуюць школа, клуб, бібліятэка, пошта.

Культура

Традыцыі інсітнага (наіўнага) мастацтва Віцебшчыны — .

Турыстычная інфармацыя

Славутасці На паўночна-заходняй ускраіне Галубічаў знаходзіцца гарадзішча ранняга жалезнага веку і сярэднявечча — . Свята-Раства-Багародзіцкая царква 1908 г.

Страчаная спадчына

Царква Мікалая Цудатворца на могілках (1843), была разабрана савецкімі ўладамі пасля Вялікай Айчыннай вайны. У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі захоўваецца Распяцце з Галубічаў — самы ранні з падобных помнікаў на тэрыторыі Беларусі Сядзіба

Памятныя мясціны Помнік савецкім воінам і партызанам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну. Помнік жыхарам Галубічаў і навакольных вёсак, расстраляных нямецка-фашысцкім акупантамі ў 1941—1943 гг.

Вядомыя асобы Алесь Дубровіч (1910—1942) — беларускі паэт.

Літаратура

 — С. 471. Лявонаў І. І. Галубічы // Hołubicze // S. 113.

Спасылкі

Катэгорыя:Галубіцкі сельсавет (Глыбоцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Глыбоцкага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Полацкага ваяводства