Арцём Рахманаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама».
Клубная кар’ера Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», гуляў за фарм-клуб «Мінск-2», а з 2008 года праходзіў у асноўны склад сталічнай каманды. За чатыры гады, аднак, не здолеў стаць трывалым іграком асновы.
У сакавіку 2013 года перайшоў у мазырскую «Славію». Замацаваўся ў асноўным складзе мазырскага клуба на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, але не здолеў выратаваць яго ад вылету ў Першую лігу.
У студзені 2014 года перайшоў у гродзенскі «Нёман». У складзе гродзенскай каманды апынуўся на лаўцы запасных. У маі 2014 года ў сувязі з траўмай асноўнага цэнтральнага абаронцы Івана Садоўнічага займаў яго месца ў аснове. Пасля пераходу Садоўнічага ў канцы чэрвеня ў казахстанскі «Табол» на некаторы час стаў асноўным абаронцам, але неўзабаве зноў апынуўся на лаўцы. У кастрычніку 2014 года кантракт з «Нёманам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны.
У лютым 2015 года падпісаў кантракт з чэмпіёнам Эстоніі — талінскай «Левадыяй». У студзені 2016 года праходзіў прагляд у казастанскім «Іртышы», але не падышоў. У сакавіку, пакінуўшы «Левадыю», падпісаў кантракт з малдаўскім «Мілсамі». Доўгі час быў асноўным абаронцам «Мілсамі», але ў пачатку 2017 года з-за траўмы страціў месца ў складзе. У маі 2017 года, незадоўга да заканчэння сезона, разарваў кантракт з малдаўскім клубам.
У ліпені 2017 года пасля прагляду падпісаў кантракт з адэскім «Чарнаморцам». Аднак, ужо ў верасні таго ж года пасля прыходу ў каманду новага трэнерскага штаба пакінуў «Чарнаморац».
У студзені 2018 года падпісаў кантракт з клубам другога дывізіёна Польшчы «Ракаў». Улетку таго ж года па заканчэнні кантракта пакінуў польскі клуб і ў ліпені вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Іслачы». У складзе «Іслачы» стаў іграком стартавага складу.
У студзені 2019 года, пакінуўшы «Іслач», перайшоў у шведскі клуб «АФК Эскільстуна». У ліпені 2019 года разарваў кантракт са шведскім клубам і стаў трэніравацца з «Іслаччу». Неўзабаве зноў афіцыйна стаў іграком прысталічнага клуба і вярнуў месца асноўнага абаронцы.
У студзені 2020 года перайшоў у брэсцкі «Рух», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2021 быў капітанам каманды. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух» і неўзабаве стаў іграком «Астаны», якой дапамог стаць чэмпіянам Казахстана. У студзені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Астаной».
У 2023 годзе заставаўся без клуба, выступаў у медыяфутболе. У студзені 2024 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам.
Міжнародная кар’ера У 2009—2012 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
2 верасня 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату свету 2022 супраць Чэхіі (0:1).
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Эстоніі: 2015 Бронзавы прызёр чэмпіянату Малдовы: 2017 Чэмпіён Казахстана: 2022
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 Д3 Мінск-2 13 2 2008 (1) Д3 Мінск-2 14 2 2008 (2) Д2 Мінск 4 0 2009 Д1 Мінск 10 0 2010 Д1 Мінск 9 0 2011 Д1 Мінск 14 0 2012 Д1 Мінск 13 0 2013 Д1 Славія 31 0 2014 Д1 Нёман 12 0 2015 Д1 Левадыя 31 5 2015/16 (2) Д1 Мілсамі 10 2 2016/17 Д1 Мілсамі 17 2 2017/18 (1) Д1 Чарнаморац 7 0 2017/18 (2) Д2 Ракаў 12 1 2018 (2) Д1 Іслач 12 0 2019 (1) Д1 АФК Эскільстуна 5 1 2019 (2) Д1 Іслач 11 0 2020 Д1 Рух 25 2 2021 Д1 Рух 23 2 2022 Д1 Астана 13 0
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Левадыя Талін Катэгорыя:Ігракі ФК Мілсамі Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Ракаў Чэнстахова Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК АФК Эскільстуна Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Астана Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст