United World College Maastricht — трынаццаты каледж аб’яднанага свету. Знаходзіцца ў горадзе Маастрыхт, Нідэрланды. Паўстаў у 2009 годзе на базе International School Maastricht і International Primary School Joppenhof. У цяперашні час у каледжы вучыцца каля 850 чалавек больш за 100 краін. Сярод іх студэнты з Беларусі. Абітурыенты каледжа з Беларусі могуць прачытаць патрабаванні прыёму на сайце Нацыянальнага камітэта УВК Беларусі.

Выпускнікі з Беларусі Студэнты з Беларусі таксама вучыліся ў каледжы. Гэта: Марыя Строцава, Дар'я Давідоўская, Юльяна Мішур, Аляксандра Гваздзёва, Алена Міхалковіч, Алесь Вераб'ёў. Самыя таленавітыя змаглі атрымаць права на стыпендыю фонду Дэвіса для навучання ў прэстыжных амерыканскіх універсітэтах: Алесь Вераб'ёў — каледж Лютэра; Дар'я Давідоўская — каледж Лютэра; Юльяна Мішур — Фларыдскі ўніверсітэт.

Нататкі

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Каледжы аб’яднанага свету Катэгорыя:Міжнародныя недзяржаўныя арганізацыі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Нідэрландаў Катэгорыя:Маастрыхт