Манга (Mangifera) — род трапічных раслін сямейства .

Вечназялёныя дрэвы вышынёй 10—45 м. Лісце суцэльнае. Кветкі двухполыя і тычынкавыя, дробныя, белыя, у мяцёлчатых суквеццях. Плод — касцянка, зялёная, жоўтая або чырвоная.

Каля 40 відаў, пашыраны ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Гэта расліна — адзін з нацыянальных сімвалаў у Індыі і Пакістане.

Манга індыйскае культывуецца са старажытных часоў, яго плады (даўж. да 25 см, дыям. да 10 см) ядомыя, маюць да 20% цукру, шмат вітамінаў, ім уласціва процівіруснае дзеянне. Некаторыя віды манга культывуюцца як пакаёвыя расліны.

Слова «манга» выкарыстоўваюць таксама для назвы садавіны з салодкім смакам і кудзелістай структурай, з лупінай у чырвоных, жоўтых і зялёных колерах і з жоўтым або аранжавым колерам мякаці.

Літаратура

Катэгорыя:Сумахавыя Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Садавіна Катэгорыя:Флора Азіі