Чо́рнае — возера ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці ў басейне ракі Аслік, за 15 км на паўднёвы захад ад горада Бялынічы, за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Гордава.

Плошча паверхні возера 0,57 км². Даўжыня 1,17 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Плошча вадазбору 14,2 км². Возера размешчана ў забалочанай мясцовасці ў лесе.

Катлавіна Чорнага возера акруглай формы. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая.

Возера бяссцёкавае.

Літаратура

Спасылкі Чорнае возера

Катэгорыя:Азёры Бялыніцкага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры Катэгорыя:Басейн Друці