Мі́рскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1956 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Мір. Плошча 0,7 тыс. км² (1941).
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 12 сельсаветаў: Аюцавіцкі, Жухавіцкі, Крышылоўшчынскі, Некрашэвіцкі, Прылуцкі, Сімакаўскі, Сіняўскі, Скорыцкі, Слабодскі, Турэцкі, Ушанскі, Ярэміцкі. 17 лістапада 1948 года ўтвораны Мядзвядскі сельсавет. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Аюцавіцкі, Крышылоўшчынскі, Мядзвядскі, Некрашэвіцкі, Сіняўскі, Скорыцкі, Слабодскі сельсаветы, утвораны Лукскі сельсавет. 17 снежня 1956 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Карэліцкага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідацыі некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 17 снежня 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 12..
Крыніцы
Літаратура Мірскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М — Пуд / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. – С. 209. — ISBN 985-11-0141-9. Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1956 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Баранавіцкая вобласць Катэгорыя:Гісторыя Карэліцкага раёна