Макарэвіч — беларускае прозвішчаБірыла М. В. Беларуская антрапанімія. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. — Мінск: Навука і тэхніка, 1966. — C. 111. . Утворана ад імя Макар.

Вядомыя носьбіты Алег Аркадзевіч Макарэвіч (нар. 1974) — беларускі дзяржаўны службовец. Алесь Макарэвіч (1918—1967) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Аляксандр Мікалаевіч Макарэвіч (нар. 1963) — беларускі літаратуразнавец, педагог. Андрэй Вадзімавіч Макарэвіч (нар. 1953) — савецкі і расійскі музыкант. Валерый Міхайлавіч Макарэвіч — беларускі футбаліст. Васіль Сцяпанавіч Макарэвіч (1939—2017) — беларускі паэт, журналіст. Вікенцій Вікенцьевіч Макарэвіч (?—2020) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Максім Васільевіч Макарэвіч (1898—?) — беларускі педагог.

Сцяпан Барысавіч Макарэвіч (1908—1938) — беларускі журналіст, рэдактар. Яўген Рэанальдавіч Макарэвіч (нар. 1957) — беларускі ўрач, хірург-траўматолаг, артапед.