Павел Аркадзевіч Марціновіч (, — красавік 2017) — беларускі паэт, перакладчык.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка Аркадзя Марціновіча. У 1971 г. паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля трэцяга курса перавёўся на завочнае аддзяленне (скончыў у 1976) і адначасова пачаў працаваць памочнікам галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Рэспубліканскага тэатра юнага гледача. У 1978—1979 гг. — літсупрацоўнік рэдакцыі часопіса «Вясёлка».
Памёр у красавіку 2017 года. Крэміраваны 28 красавіка ў Мінскім крэматорыі на Паўночных могілкахПамёр Павел Марціновіч. Развітанне адбудзецца 28 красавіка.
Творчасць Аўтар зборнікаў вершаў «Прадвесне» (1975), «Час бурштыну» (1977). Выдаў кніжкі вершаў для дзяцей «Паспяшайся ў наш звярынец!» (1978), «Жыў-быў воўк» (1979), «Дзядзька Сон» (1980), «Сталёвы бусел» (1989).
Перакладаў з англійскай, літоўскай, польскай, чэшскай моў на беларускую. У яго перакладзе асобнымі выданнямі выйшлі аповесць В. Стыблавай «Мой брацік» (1977), зборнік чэшскіх народных казак «Кубачак, вары!» (1977), аповесці В. Бубніса «Белы вецер. Рамунас» (1978), зборнік вершаў «Рамоначак-рамунеле» (1979), раман Я. Козака «Гняздо бусла» (1979), аповесць А. Крысці «Нябожчыкава люстэрка» (зборнік «Замежны дэтэктыў», 1988).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Беларусь у асобах і падзеях
Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з літоўскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з чэшскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі