Ментавай () — архіпелаг у Індыйскім акіяне на захад ад вострава Суматра. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 6 011,35 км². Насельніцтва (2010 г.) — 76 421 чал.
Геаграфія Архіпелаг Ментавай размешчаны у Індыйскім акіяне на захад ад вострава Суматра, ад якога аддзяліўся каля 0,5 млн гадоў таму. Мае вулканічнае паходжанне.
Асноўныя астравы:
Сіберут Сіпора Паўночны Пагай Паўднёвы Пагай
Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя колькасць ападкаў 4500 мм у год. Астравы сур’ёзна пацярпелі ў выніку землятруса 2004 года і лакальных землятрусаў.
Прырода Астравы знакаміты сваімі вільготнымі лясамі. Флора меней разнастайная, чым на суседнім вялікім востраве Суматра. Пераважаюць дрэвы роду Dipterocarpaceae, якія дасягаюць 24 — 36 м у вышыню.
Фаўна характарызуецца наяўнасцю старажытных рэліктавых жывёльных форм, якія сустракаюцца на Суматры, а таксама мясцовымі эндэмікамі (17 відаў з 44), у тым ліку 4 відамі прыматаў.
Гісторыя Астравы Ментавай былі населены ў перыяд паміж 2000 г. да н. э. і 500 г. да н. э. выхадцамі з Суматры. Іх нашчадкамі з’яўляюцца ментавайцы, якія да другой паловы XX ст. захоўвалі лад жыцця паляўнічых і збіральнікаў.
У 1606 г. астравы з’явіліся на партугальскіх картах. У 1792 г. насельніцтва архіпелага даследавалася брытанцамі.
10 ліпеня 1864 г. астравы Ментавай былі далучаны да валоданняў Нідэрландаў. 17 жніўня 1945 г. увайшлі ў склад Інданезіі.
Адміністрацыя Архіпелаг уяўляе сабою адзіны адміністрацыйны раён, частку інданезійскай правінцыі Заходняя Суматра. Адміністрацыйны цэнтр — горад Цья-Педжат на востраве Сіпора.
Галерэя
Спасылкі Mentawai Islands Mentawai Islands rain forests Northern Mentawai Islands, Indonesia, EAST ASIA Stories, reports, photos about Mentawai, Indonesia Preserving the Mentawai Islands and its Culture
Ментавай Ментавай Ментавай
Катэгорыя:Акругі правінцыі Заходняя Суматра