Альфрэд А́длер (, , Вена — , Абердзін, Шатландыя, Вялікабрытанія) — аўстрыйскі ўрач-псіхіятр, заснавальнік сістэмы індывідуальнай псіхалогіі.

Біяграфія З 1930-х жыў пераважна ў ЗША. У аснове яго вывучэння прынцып унутранага адзінства псіхічнага жыцця асобы, адсутнасці трывалай мяжы і антаганізмаў паміж свядомасцю і бессвядомым. У тлумачэнні паводзін асобы апіраўся на разуменне канчатковай мэты, да якой імкнецца чалавек, падпарадкоўваючы ёй свае псіхічныя праявы. Паводле Адлера, асноўнай рухаючай сілай развіцця асобы з'яўляецца імкненне да паўнаты і асабістай перавагі, якое рэалізуецца праз механізм кампенсацыі першаснага пачуцця непаўнацэннасці. Зрабіў уклад у распрацоўку праблем псіхапаталогіі, тэорыі сноў, вывучэння сацыяльных фактараў уздзеяння на чалавечую псіхіку.

Асноўныя працы «Аб непаўнацэннасці органаў» (1907) «Аб нервовым характары» (1912) «Тэорыя і практыка індывідуальнай псіхалогіі» (1920) «Чалавеказнаўства» (1928) «Сэнс жыцця» (1933) і інш.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл.

Спасылкі Альфрэд Адлер Альфрэд Адлер, біяграфія на сайце Псіхалогія Расійкая супольнасць Індывідуальнай псіхалогіі Альфрэда Адлера

Катэгорыя:Псіхіятры Аўстрыі