Гвіда Адлер (, , Іванчыцэ, Славакія — , Вена) — аўстрыйскі музыказнавец, адзін з заснавальнікаў сучаснага музыказнаўства.

Біяграфія Гвіда Адлер нарадзіўся 1 лістапада 1855 года ў Маравіі ў мястэчку Айбеншуц (цяпер Іванчыцэ) у яўрэйскай сям'і. Гвіда быў адным з шасці дзяцей у сям'і ўрача. Яго бацька заўчасна памёр у 1857 годзеГвидо Адлер: Еврейская энциклопедия. Маці, разам з дзецьмі, была вымушаная пакінуць родныя мясціны.

Сям'я змагла існаваць толькі дзякуючы дапамозе адной з дабрачынных арганізацый, якая таксама спрыяла паступлення Гвіда ў Венскі ўніверсітэт, які той з поспехам скончыў.

Пазней Гвіда Адлер працаваў прафесарам тэорыі і гісторыі музыкі ў Венскім універсітэце.

У 1898 годзе Гвіда Адлер заснаваў Інстытут музыказнаўства пры Венскім універсітэце, які сам і ўзначальваў аж да 1927 года.

У 1930-я гады падвергнуўся антысеміцкім нападкам, быў выключаны з , пазбаўлены ганаровага членства ў .

Гвіда Адлер памёр 15 лютага 1941 года ў сталіцы Аўстрыі горадзе Вене. Яго дачка, Мелані Караліна Адлер (Melanie Karoline Adler), была ў 1942 годзе дэпартавана ў Мінск і забітая 26 мая ў канцэнтрацыйным лагеры Малы Трасцянец.

Дзейнасць Удзельнічаў у выданні "Квартальніка музычнай навукі" (з 1884) і серыі "Помнікі музычнага мастацтва ў Аўстрыі" (1894-1938).

Адзін з заснавальнікаў Акадэмічнага вагнераўскага таварыства (1870-я гг.) і ініцыятараў стварэння Міжнароднага таварыства музыказнаўства, з 1927 года яго ганаровы старшыня.

Асноўныя працы па метадалогіі гісторыі музыкі, тэорыі музычных стыляў, эстэтыцы.

Бібліяграфія «Eine Studie zur Geschichte der Harmonie» (1881); «Die Wiederholung und Nachahmung in der Mehrstimmigkeit» (1886); «Ein Satz eines unbekannten Beethovemschen Klavierkoncerts» (1888).

Літаратура

Катэгорыя:Педагогі Аўстрыі Катэгорыя:Музычныя крытыкі Аўстрыі Катэгорыя:Выпускнікі Венскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта