Ордэн Узыходзячага сонца ( кекудзіцусё) — японскі ордэн. Другі па старшынстве пасля ордэна Хрызантэмы. Заснаваны дэкрэтам Дзяржаўнага Савета ад 10 красавіка 1875 года. Мае 8 ступеняў, пры гэтым у вышэйшай I ступені два віды — ордэн Узыходзячага сонца з кветкамі паўлоўніі і проста ордэн Узыходзячага сонца I ступені. Ордэн Узыходзячага сонца ўручаўся толькі мужчынам — як за ваенныя, так і за грамадзянскія заслугі. У 2003 годзе была праведзена рэформа ордэна: цяпер ім магчыма ўзнагароджваць і жанчын.
Адным з першых еўрапейцаў і першым рускім з ліку узнагароджаных ордэнам Узыходзячага сонца стаў І. І. Зарубін (1822—1902), механік на фрэгаце «Палада».
Ступені Ордэн мае восем ступеняў. Першая ступень першапачаткова была падзелена на два класы — «Ордэн Узыходзячага сонца з кветкамі паўлоўніі» як вышэйшая ступень ордэна і «Ордэн Узыходзячага сонца на Вялікай стужцы». У цяперашні час «Ордэн Узыходзячага сонца з кветкамі паўлоўніі» вылучаны ў асобную ўзнагароду, якая займае ва ўзнагароднай сістэме Японіі другую пазіцыю пасля «Вышэйшага ордэна Хрызантэмы».
Ступені ордэна Узыходзячага сонца: 1 ступень — знак ордэна на вялікай стужцы, зорка. 2 ступень — знак ордэна на шыйнай стужцы, зорка. 3 ступень — знак ордэна на шыйнай стужцы. 4 ступень — знак ордэна на нагруднай калодцы з разеткай. 5 ступень — знак ордэна на нагруднай калодцы. 6 ступень — знак ордэна меншага памеру, чым папярэдняя ступень, на нагруднай калодцы. 7 ступень — падвеска ў выглядзе кветак паўлоўніі на лісце на нагруднай калодцы. 8 ступень — падвеска ў выглядзе кветак паўлоўніі на лісце без эмалі на нагруднай калодцы.
Знакі ордэна
Гл. таксама :Катэгорыя:Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца
Спасылкі Orders of the Rising Sun Cabinet Office, Government of Japan Ордэн Узыходзячага сонца «За заслугі», Старонка Юрыя Яшнева
Катэгорыя:Ордэны Японіі