Стара́я Ёлча. Сустракаецца таксама варыянт Стара́я Іёлча (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Новаялчанскага сельсавета.
Геаграфія Вёска размешчана за 39 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Чарнігаў), за 158 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым па аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. На ўсходзе і поўначы возера Ёлчанскае.
Гісторыя Выяўленае археолагамі гарадзішча канца I тысячагоддзя да н. э. — пачатка I тысячагоддзя н. э. і пазнейшага часу (ва ўрочышчы Пасёлак) сведчыць пра засяленне тутэйшых месцаў з даўніх часоў.
Карона Каралеўства Польскага Ці не ўпершыню Ёлча (Jewcza) згаданая ў падатковым рэестры ад 6 студзеня 1571 года як сяло воласці Любецкага замку ў Кіеўскім ваяводстве Каралеўства Польскага. Тады ў ім налічвалася 10 дымоў (двароў)Źródła dziejowe. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 30. Надалей вёска, паводле звестак І. В. Кандрацева, 7 кастрычніка 1596 года разам з Бярозкамі трапіла ў пажыццёвую пасэсію да пана Івана ЛобаваКондратьєв І. Любецьке староство (XVI — середина XVII ст.). — Чернігів: Видавець Лозовий В., 2014. С. 300. У 1614 годзе папярэдні пасэсар, са згоды караля, «саступіў» Ёлчу на тых жа ўмовах князю Сямёну Лышко (Лычко) і яго жонцы пані Катарыне Каменскай. У Ёлчы на той час было 6 , з якіх штогод разам збіралася 45 злотых, жыта 9 бочак, кожная па 15 грошаў, разам складалі 4 злотыя, 15 грошаў, з арандаваных млыноў Ёлчанскага і ў Бярозках яшчэ 120 злотых, за працу ў фальварку; усяго 178 злотых 15 грошаўАрхив Юго-Западной России (Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 301—302.
Паводле тарыфа падымнага падатку 1628 года, з маёнтку пана Яна Мікалая Яніцкага Ёлчы і Бярозак з 12 дымоў скарб мусіў атрымаць па 3 злотыя, з 18 агароднікаў па паўтары злотыя, са святара 6 злотых, з кола млыновага 3 злотыяАрхив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. С. 394. Тая пасэсія была пацверджана каралеўскім прывілеем ад 12 сакавіка 1631 года. Валодаў М. Яніцкі Ёлчай з Бярозкамі і ў 1636 годзеŹródła dziejowe. T. V. Lustracye królewszczyzn ziem ruskich Wołynia, Podola i Ukrainy z piérwszéj połowy XVII wieku. / Wydał Aleksander Jabłonowski. — Warszawa, 1877. S. 208.
14 снежня 1656 года каралеўскім прывілеем Ёлча (Jołcza) і Бярозкі перададзеныя ў пажыццёвае валоданне пану Лукашу Бялабжэскаму. 20 сакавіка 1659 года тыя ж добры пажыццёва падараваныя пану Юрыю Нячаю (ГрузевічуUruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. — Warszawa, 1915. T. XII. S. 76) і жонцы яго пані Даміцэлі з Хадыкаў. 22 мая 1660 года датаваны прывілей, якім пацверджана пажыццёвае права на Ёлчу і Бярозкі сужэнства Лукаша і Ганны з Сілічаў Бялабжэскіх. Але новымі каралеўскімі прывілеямі 1662, 1667, 1668 гадоў вёскі былі замацаваныя за панамі Нячаямі; адначасова скасаваныя ўсе папярэднія наданніArchiwum Główny Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Prozorów i Jelskich (далей: APiJ). Sygn. 1. S. 202.
У 1683 годзе з 12 дымоў вёскі Ёлча пана Нячая да скарбу выплачваліся 2 злотыяАрхив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. С. 490. У акце Оўруцкага гродскага суда ад 28 чэрвеня 1687 года зазначана, што Ёлчу (Jołcza), Юркавічы і Хатучу, якія трымаў пан Нячай, у адрозненне ад места Брагіна, вёсак і хутароў пана Яна Канецпольскага, казакі палкоўніка Паўла Апостала Шчуроўскага сваім больш як паўгадавым пастоем не абцяжарвалі, хоць і мусілі («lubo tam powinni byli stać»)Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 153—154.
Згаданая Ёлча (Juwcza) ў тарыфах падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1711 і 1714 гадоў. У 1734 годзе з вёскі Ёлча да скарбу выплачваліся ўсяго 1 злоты і 7 з паловай (pułośma) грошаў, а гэта значыць, што ў ёй было хіба 8 двароўТарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 21, 22, 39, 40, 66, 75, 295. Паводле тарыфу 1754 года, з 40 двароў (×6 – каля 240 жыхароў) вёскі Ёлча (Jełcza) «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачвалася 6 злотых, 7 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 25 злотыхТариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 187; гл. таксама: С. 13—15, 20—22. У апошніх двух выпадках прыналежнасць паселішча пазначаная як спрэчная (in controverso). Але ўладальнік названы ў датаваным 15 лютага 1754 года запісе «wieczystego prawa darownego» на добры Ёлча (Jołcza), Бярозкі, Савічы, Грушна «і іншых», відавочна, прыналежных да Ёлчанскага ключа, ад падканцлера літоўскага графа Міхала Сапегі войскаму ашмянскаму пану Францішку Ракіцкаму, за подпісам вялікага канцлера літоўскага князя Міхала Чартарыйскага, замацаваным вялікай пячаткайAPiJ. Sygn. 1. S. 205.
У 1774 годзе ў Ёлчы ўзведзены новы драўляны на падмурку з цэглы будынак Свята-Міхайлаўскай царквыНГАБ у Мінску. Ф. 136. Спр. 573. А. 20.
Расійская імперыя У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ёлча апынулася ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года — у складзе адноўленага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года — Мінскай губерні Расійскай імперыіНасевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 года, вядома, што сёлы Ёлча, Грушна, вёскі Бярозкі, Савічы, Галкі і іншыя былі ў заставе ў пана Ігнацыя Шышкі, а належалі (відавочна, зноў жа застаўным правам) ротмістру троцкаму пану Валенцію ЗялёнкуПетреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 73. З 27 жніўня 1799 года аднаасобным уладальнікам Ёлчанскага ключа стаў пан Людвік РакіцкіМинские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793–1917): биографический справочник / сост. Ю. Н. Снапковский; редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Беларусь, 2016. С. 211.
На 1811 год эканомам у фальварку Ёлча названы Казімір ШчасновічНГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 77. Паводле ведамасці Міхайлаўскай царквы за 1818 год, сяло Ёлча і навакольныя вёскі належалі былому маршалку Мінскай губерні, стацкаму саветніку пану Людвіку РакіцкамуНГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40523. А. 41. У канцы снежня 1831 года пан падкаморы рэчыцкі Уладзіслаў Прозар, жанаты з дачкой маршалка Л. Ракіцкага пані Тэкляй, заключыў кантракт у 9 100 рублёў серабром на продаж гарэлкі з фальваркавых бровараў у Хойніках, Гарадзішчы і Ёлчы з бацькам і сынам Лейбай і Абрамам ШайковічаміНГАБ. Ф. 694. Воп. 7. Спр. 831. А. 9, якія ўважаліся першымі ў гэткага кшталту камерцыі на ўвесь Рэчыцкі павет Мінскай губерні.
У 1850 годзе — уласнасць паноў Прозараў. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] : 1857 г.» засведчана, што 244 жыхары сяла і 268 жыхароў вёскі Ёлча былі прыхаджанамі Свята-Міхайлаўскай царквы, 7 мужчын і 6 жанчын з ліку жыхароў фальварка Ёлча з'яўляліся парафіянамі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны МарыіРасійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381адв., 706. Ад 27 кастрычніка 1869 года маёнткам Ёлча з 13 597 дзесяцінамі ўгоддзяў валодалі расійскія купцы Якаў Аляксандравіч, Флор Аляксандравіч, Андрэй Аляксандравіч Селюковы. Тут дзейнічалі паравы з прыбыткам 2000 рублёў у год, два вадзяныя (200 р.), конны (80 р.) млыны, дзве карчмы (160 р.)Памяць. Брагінскі раён. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. С. 61. У спісе прыходаў і прычтаў па чатырох благачынных акругах (у межах Рэчыцкага павета) Мінскай епархіі на 1876 год у складзе прычту Міхайлаўскай царквы ў Ёлчы названыя настаяцель а. Феафан Мінкевіч, в. а. штатнага псаломшчыка Аляксей Юрашкевіч і звышштатны Фёдар Варсоба, просфірня Еўфрасіння ШнэкМинские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 456. На 1879 год да прыходу належалі 889 душ мужчынскага і 935 душ жаночага полу сялянскага саслоўя з жыхароў сяла Ёлча, вёсак Новая Ёлча, Бярозкі, Кацічаў, Чэрнеў, Капорынка, Галкі, Вялле, мястэчка Камарын; у архіве царквы захоўваліся метрычныя кнігі з 1755 года, евангеллі выдання 1773 і 1795 гадоў, спавядальныя спісы 1800 годаОписание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 74 — 75. Паводле «Спісу землеўладальнікаў Мінскай губерні» 1889 года, праваслаўны купец Флор Аляксандравіч Сялюк меў у Ёлчы 6975 дзесяцін зямлі. Згодна з перапісам 1897 года, у сяле існавалі школа граматы, царква; побач — сядзіба Ёлча і бровар. Дзейнічалі параходная прыстань і паромная пераправа. На 1904 год сярод зямельных уласьнікаў Мінскай губерні, якія мелі 500 і болей дзесяцін, названы ўладальнік маёнтку Ёлча спадчынны ганаровы грамадзянін Аляксандр Флоравіч СялюкПамятная книжка Минской губернии на 1904 г. – Минск: Издание Минского губернского статистического комитета, 1903. Приложение. С. 59.
Найноўшы час 9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкай мірнай дамовы з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Старая Ёлча ў складзе Рэчыцкага павета, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы»Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85.
1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Пасля ўз’яднання з БССР, ад 8 снежня 1926 года да 30 снежня 1927 года вёска — цэнтр Стараялчанскага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі (з 9 чэрвеня 1927 года — Гомельскай акругі).
У 1929 годзе арганізаваны калгас.
У час Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года нацысты спалілі тут 50 двароў і забілі 18 жыхароў. Вызвалена вёска 23 верасня 1943 года. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае).
У 1962 годзе да Старой Ёлчы далучана вёска Прудавіца.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1850 год — 38 двароў; 1885 год — 32 двары, 130 жыхароў; 1897 год — 33 двары, 190 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 год — 52 двары, 369 жыхароў у вёсцы Ёлча, 1 двор, 31 жыхар у маёнтку Ёлча; 1940 год — 150 двароў, 611 жыхароў; 1959 год — 334 жыхары. XXI стагоддзе: 2004 год — 94 гаспадаркі, 185 жыхароў; 2006 год — 98 гаспадарак, 172 жыхары, з якіх 13 — ва ўзросце да 16 гадоў, 57 — у працаздольным і 102 — старэйшым за працаздольны.
Забудова Планіроўка складаецца з амаль просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і перасякаемай каналам. На поўдні да галоўнай, далучаецца кароткая вуліца. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Славутасць