Асі́ннікРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 23). — былы пасёлак у Новаялчанскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
За 39 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 6 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 158 км ад Гомеля. Побач аўтадарога Камарын — Брагін.
Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1932 годзе арганізаваны калгас.
Хутар Асіннік уваходзіў у склад саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае). У складзе Новаялчанскага сельсавета.
Пасля Чарнобыльскай катастрофы 1986 года і радыяцыйнага забруджання жыхары (7 сем’яў) пераселены ў чыстыя месцы.
У 2005 годзе пасёлак выключаны з даных уліку населеных пунктаў.
Быў забудаваны драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва 1959 год — 58 жыхароў (перапіс). 1986 год — жыхары (7 сем’яў) пераселены.
Крыніцы
Літаратура