Аляксандр Ігнатавіч Уласаве́ц (—) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, палкоўнік, Герой Савецкага Саюза (26.10.1943).

Біяграфія

А. І. Уласавец нарадзіўся ў вёсцы Лапацічы Слуцкага павета (зараз у Слуцкім раёне Мінскай вобласці). Падчас Грамадзянскай вайны ў 1918—1920 гг. у партызанах. Скончыў будаўнічы тэхнікум. У Чырванай Арміі з 1922 года, служыў у 7-м асобным чыгуначным батальёнеГерои Советского Союза // Афіцыйны сайт Слуцкага райвыканкама. У 1928 годзе скончыў Ленінградскую школу ваенных зносін. Служыў у Разані, на Далёкім Усходзе.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года на Сталінградскім, Стэпавым, 2-м Украінскім франтах. З 14 красавіка па 14 снежня 1943 года камандзір 224-га гвардзейскага стралковага палка (72-я гвардзейская стралковая дывізія, 7-я гвардзейская армія, Стэпавы фронт). Полк пад яго камандаваннем вызначыўся ў верасні 1943 года ў баях на тэрыторыі Днепрапятроўскай вобласці (Украіна) пры фарсіраванні ракі Днепр у раёне сяла Барадаеўка Верхнедняпроўскага раёна. У 1944—1945 гг. А. І. Уласавец начальнік штаба 5-й чыгуначнай брыгады. Удзельнічаў у Люблінска-Брэсцкай наступальнай аперацыі, вызваленні Брэста.

Загінуў на тэрыторыі Польшчы пры аглядзе чыгуначнага моста праз раку Нер (прыток Варты) 23 студзеня 1945 г. Пахаваны ў брацкай магіле ў парку імя 1 Мая ў Брэсце.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна 2 ордэны Чырвонага Сцяга 2 ордэны Айчыннай вайны 1-й ступені медалі

Памяць У 1970 годзе на радзіме Героя ў вёсцы Лапацічы Слуцкага раёна устаноўлена мемарыяльная дошка. Яго імем названа адна з вуліц Слуцка.

Літаратура

Спасылкі

Уласовец Александр Игнатьевич на сайце Міністэрства абароны Расіі Герои Советского Союза // Афіцыйны сайт Слуцкага райвыканкама 5-я отдельная железнодорожная бригада Достопримечательности Слуцкого района

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слуцкім раёне