Касмічны тэлескоп «Хабл» () — аўтаматычная абсерваторыя на арбіце вакол Зямлі, адпраўленая ў космас у 1990 годзе. «Хабл» — сумесны праект НАСА і Еўрапейскага касмічнага агенцтва. Тэлескоп названы ў гонар амерыканскага астранома Эдвіна Хабла.

Размяшчэнне тэлескопа ў космасе дае магчымасць рэгістраваць электрамагнітнае выпраменьванне ў дыяпазонах, у якіх зямная атмасфера непразрыстая; у першую чаргу — у інфрачырвоным дыяпазоне. Дзякуючы адсутнасці ўплыву атмасферы, распазнавальная здольнасць тэлескопа ў 7—10 разоў большая, чым у аналагічнага тэлескопа, размешчанага на Зямлі.

«Хабл» - адзіны касмічны тэлескоп, які абслугоўваецца астранаўтамі. Усяго было праведзена пяць экспедыцый па абслугоўванні і наладцы новага абсталявання.

Місія тэлескопа скончыцца пасля 2030 годаhttp://www.cbsnews.com/network/news/space/home/spacenews/files/1ae7cac0d167055e41e1f0da7b0ac6a3-588.html. Потым будзе запушчаны тэлескоп «Джэймс Уэб».

Гл. таксама

Hubble Deep Field Катэгорыя:касмічныя тэлескопы

Спасылкі

Сайт NASA пра праект «Хабл» Афіцыйны сайт Інстытута касмічнага тэлескопа Архіў выяў, атрыманых тэлескопам: на англійскай; на рускай . Праект Hubble Heritage Сайт ЕКА, прысвечаны тэлескопу (3D-мадэль — выява KMZ для Google Earth)

Катэгорыя:Міжнародныя касмічныя праекты Катэгорыя:Навукова-даследчыя спадарожнікі Катэгорыя:НАСА Катэгорыя:Ультрафіялетавая астраномія