Сербія і Чарнагорыя ўдзельнічала ў Еўрабачанні толькі 2 разы: у 2004 і 2005 гадах. Гэтыя выступы былі вельмі паспяховымі: у 2004 годзе краіна заняла 2 месца, а ў 2005 — 7. Сербія і Чарнагорыя — адна з краін, якая заўсёды прадстаўляла песні на адной з сваіх дзяржаўных моў (2004 — сербская; 2005 — чарнагорская).
Краіна была павінна дэбютаваць на конкурсе 2003 года. Дзеля гэтага быў праведзены нацыянальны адбор, у выніку якога прадстаўніком Сербіі і Чарнагорыі быў абраны Тошэ Праескі (у будучым — прадстаўнік Македоніі на «Еўрабачанні 2004»).
У 2004 годзе на конкурс ад краіны паехаў Жэлька Ёксімавіч, які са сваёй песняй «Lane moje» (Лане моје) заняў другое месца. На наступны раз, краіну прадстаўляла група «No Name», якая выконвала песню «Zauvijek moja» (Заувијек моја). На гэты раз, Сербія і Чарнагорыя заняла 7 месца.
У 2006 годзе, удзел краіны ў «Еўрабачанні» абмежаваўся галасаваннем падчас паўфінала і фінала, хаця краіна збіралася ўдзельнічаць. Краіну ізноў была павінна прадстаўляць група «No Name», на гэты раз з песняй «Moja ljubavi».
За 2 гады ўдзелу ў фінале Сербія і Чарнагорыя атрымала 400 балаў, а ў паўфінале — 263 бала.
Удзельнікі
+Легенда табліцыПераможцаДругое месцаТрэцяе месцаЧацвёртае месцаПятае месцаАпошняе месцаАўтаматычны праход у фіналНе прайшла ў фіналНе ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана
Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал Месца Балы Месца Балы 2003 Тошэ Праескі Сербская «Чиjа си» «Чыя ты»Заяўка не была прынята 2004 Жэлька Ёксімавіч Сербская «Лане моје» «Маё ягнятка» 2 2631263 2005 No Name Чарнагорская «Заувијек моја» «Заўсёды мая» 7 137Топ-10 мінулага года 2006 No Name Чарнагорская «Љубави моја» «Маё каханне»Знялі заяўкуЗ 2006 года краіна не існуе
Гісторыя галасвання Станам на год гісторыя галасавання Сербіі і Чарнагорыі выглядае наступным чынам:
Большасць балаў аддалі (фінал) Месца Краіна Балы 1 27 2 25 25 4 22 5 16 Большасць балаў атрымалі (фінал) Месца Краіна Балы 1 24 24 24 4 22 22 Большасць балаў аддалі (усяго) Месца Краіна Балы 1 59 2 42 3 41 4 35 5 25 Большасць балаў атрымалі (усяго) Месца Краіна Балы 1 36 36 36 4 34 34
Фотагалерэя
Спасылкі Афіцыйны сайт конкурса песні Еўрабачанне
Катэгорыя:Музыка Сербіі і Чарнагорыі Катэгорыя:Краіны на конкурсе песні Еўрабачанне