Пада́нг () — горад у Інданезіі на востраве Суматра. Адміністрацыйны цэнтр Заходняй Суматры. Насельніцтва (2010 г.) — 933 584 чал.
Геаграфія Горад Паданг знаходзіцца ў заходняй частцы вострава Суматра ля ўзбярэжжа Індыйскага акіяна. Прыбярэжная частка горада нізкая, гістарычны цэнтр знаходзіцца на вышыні 3 м над узроўнем мора. Аднак далей пачынаюцца пагоркі, якія ўзвышаюцца да 1853 м.
Клімат экватарыяльны, вельмі вільготны з двума ярка акрэсленымі сезонамі мусонаў. Агульная колькасць ападкаў — каля 4300 мм у год.
Паданг знаходзіцца ў зоне субдукцыі (напаўзання акіянічных пліт, гл. Тэктоніка пліт), таму тут часта здараюцца землятрусы. Горад моцна пацярпеў ад цунамі 2004 года і землетрасення 2009 года.
Гісторыя Паданг узнік на месцы рыбацкага паселішча народа мінангкабау. З мясцовых гаворак назва горада перакладаецца як «поле» або «меч». У XVII стагоддзі паселішча трапіла пад кантроль галандскай Ост-Індскай кампаніі і ператварылася ў буйны гандлёвы цэнтр золатам, спецыямі, пазней — чаям і кавай. 7 жніўня 1669 г. адбылося паўстанне супраць галандцаў. У наш час, гэтая дата лічыцца днём набыцця гарадскога статусу.
У 1781—1784 і 1795—1818 гадах Паданг знаходзіўся пад кантролем Вялікабрытаніі. У 1793 годзе быў разрабаваны французскімі піратамі. Прэтэнзіі на тэрыторыю Паданга стала высоўвалі дзяржавы Паўночнай Суматры.
У 1945 годзе горад увайшоў у склад Інданезіі.
Геаграфія
Клімат
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Padang — Sumatra Padang: city on a fault line Quake destroys history in Padang
Катэгорыя:Гарады Інданезіі