Сакоўшчынская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя ў Валожынскім раёне на рацэ Заходняя Бярэзіна каля вёскі Сакаўшчына. Першапачаткова пабудаваная вызначаная магутнасцю 120 кВт, пасля закінутая. Адноўленая на плаціне, якая захавалася, і ўведзеная ў эксплуатацыю ў 2008 годзе з вызначанай магутнасцю 225 кВтСаковщинскую малую ГЭС в….
Рэканструкцыя пачалася ў красавіку 2007 года. Штогадовая выпрацоўка электраэнергіі 990 тыс. кВт*гадзін. Агульны кошт ГЭС склаў 1,1 млрд бел.руб., у т.л. 600 млн каштавалі турбіны (пач. 2008). Усталяваныя тры турбіны ГЭУ-75 вытворчасці ААТ «Прамысловы саюз — Энергія» вызначанай магутнасць 75 кВт кожнаяАфіцыйная старонка…. Будаўніцтва ажыццяўлялася за кошт абласнога бюджэту і ўласных сродкаў «Мінскмеліявадгаса», набыццё абсталявання — за кошт інавацыйных фондаў Міністэрства энергетыкі і Мінскага абласнога ўпраўлення па нагляду за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.Король Н. Без патетики…
Літаратура Король Н. Без патетики о малой энергетике // Рэспубліка № 68(4491). 2008, 10 апр. Афіцыйная старонка ААТ «Прамысловы саюз — Энергія» Саковщинскую малую ГЭС в Воложинском районе планируется ввести в эксплуатацию в июле текущего года // Миноблисполком: Новости. 2008, 18 июня.
Катэгорыя:Гідраэлектрастанцыі Беларусі Катэгорыя:Электрастанцыі паводле алфавіта Катэгорыя:Электрастанцыі Мінскай вобласці Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінскай вобласці Катэгорыя:Эканоміка Валожынскага раёна Катэгорыя:Сакаўшчына