__NOTOC__ 4 лютага — трыццаць пяты дзень года па Грыгарыянскім календары

Падзеі

1610: Маскоўскія баяры абралі царом Уладзіслава Вазу. 1722: Пётр I ўвёў «Табелі аб рангах» у Расійскай імперыі. 1789: Джордж Вашынгтон тайным галасаваннем абраны першым прэзідэнтам ЗША. 1861: Утвораны Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі, дзяржава, праіснаваўшая да 1865 года. 1899: Пачалася філіпіна-амерыканская вайна. 1933: У Вільні скончыўся суд над Галоўнай управай Таварыства беларускай школы. Абвінавачанне ў падрыхтоўцы «камуністычнай змовы» не было пацверджана. 1935: У Маскоўскім метрапалітэне прайшоў першы выпрабавальны поезд. 1945: У Лівадыйскім палацы каля Сочы пачала працу Крымская канферэнцыя кіраўнікоў краін антыгітлераўскай кааліцыі. 1948: Востраў Цэйлон абвешчан незалежнай дзяржавай у складзе Брытанскай садружнасці нацый (з 1972 года Шры Ланка). 1990: У Маскве прайшла 300-тысячная дэманстрацыя ў падтрымку дэмакратычных рэформ — буйнейшая за ўсю гісторыю СССР. 1992: Усталяваны дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Нарвегія. 1998: У Нацыянальным акадэмічны тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэм’ера спектакля «Парфен і Аляксандра». 2003: У Мінску афіцыйна адкрыта Палесцінскае пасольства. 2005: Вярхоўная Рада зацвердзіла Юлію Цімашэнку на пасадзе Прэм’ер-міністра Украіны.

Нарадзіліся

1494: Франсуа Рабле, французскі пісьменнік 1515: Мікалай Радзівіл «Чорны», вялікалітоўскі дзяржаўны, палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч (пам. 29.5.1565) 1688: П’ер дэ Марыво, французскі драматург 1725: Дру Друры, брытанскі энтамолаг 1739: Джон Робісан, шатландскі вучоны, вынаходнік 1746: Тадэвуш Касцюшка, ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, нацыянальны герой у Беларусі, Польшчы і ЗША (пам. 15.10.1817) 1778: Агюстэн Пірам Дэкандоль, швейцарскі і французскі батанік 1799: Алмейда Гарэт, партугальскі пісьменнік 1808: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі пісьменнік (пам. 29.12.1884) 1808: Ёзаф Каэтан Тыл, чэшскі драматург 1842: Георг Брандэс, дацкі літаратуразнавец 1864: Луіс Майкл Эйлшэміус, амерыканскі мастак 1878: Луі Каміль Маяр, французскі вучоны, урач 1878: Дарафей Бохан, беларускі і рускі журналіст, паэт, празаік, перакладчык, крытык (пам. 1942) 1887: Фабіян Шантыр, беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч 1897: Людвіг Эрхард, нямецкі палітык (пам. 5.5.1977) 1906: Дзітрых Банхёфер, нямецкі лютэранскі пастар, тэолаг, удзельнік супраціўлення нацызму 1929: Лявон Баразна, беларускі мастак 1934: Арсень Ліс, беларускі пісьменнік, літаратуразнавец 1934: Мікола Савіцкі, беларускі вучоны ў галіне эканамічнай інфарматыкі 1937: Магнар Сольберг, нарвежскі біятланіст, алімпійскі чэмпіён 1937: Джон Дэвіт, аўстралійскі плывец, алімпійскі чэмпіён 1973: Оскар Дэ Ла Хоя, амерыканскі баксёр

Памерлі 856: Рабан Маўр, лацінскі пісьменнік, багаслоў 1498: Антоніа дэль Палаёла, італьянскі мастак, скульптар 1505: Жанна Французская, каралева Францыі 1713: Энтані Эшлі Купер Шэфтсберы, англійскі філосаф 1787: Пампеа Батоні, італьянскі жывапісец 1920: Эміль Будзье, французскі міколаг 1931: Усевалад Ігнатоўскі, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык (нар. 19.4.1881) 1938: Алесь Гурло, беларускі паэт, празаік, перакладчык, лінгвіст (19(31).1.1892) 1939: Эдуард Сепір, амерыканскі антраполаг (нар. 26.1.1884) 1950: Ян Булгак, беларускі і польскі фотамастак, краязнавец і этнограф (нар. 6.10.1876) 1978: Аркадзь Куляшоў, беларускі паэт, Народны паэт Беларусі (1968) (нар. 6.2.1914) 2001: Яніс Ксенакіс, французскі кампазітар 2001: Райма Кангра, эстонскі кампазітар 2018: Алан Бэйкер, англійскі матэматык 2024: Джакама Лозі, італьянскі футбаліст 2024: Курт Хамрын, шведскі футбаліст

Святкуюць 25px Сусветны дзень барацьбы супраць раку — Дзень Незалежнасці

204