Флавій Аэцый (; пам. ) — палкаводзец Заходняй Рымскай імперыі, трохразовы консул (432, 437 і 446 гг.), атрымаў ад гісторыкаў эпітэт «апошні з рымлян».
Гоцкі гісторык Іардан так адзначыў заслугі рымскага палкаводца Флавія Аэцыя ў складаны перыяд для імперыі, атакаванай ў 1-й палове V стагоддзя з розных бакоў германцамі і гунамі: «цягавітасцю ў воінскіх справах, асабліва [ўдала] нарадзіўся ён для Рымскай імперыі». Аэцый узначаліў войска імперыі ў 429 годзе. На працягу 25 гадоў Аэцый ўдала адбіваў абмежаванымі сіламі набегі варвараў на ўладанні Заходняй Рымскай імперыі, выступаючы ў ролі не столькі военачальніка, колькі фактычнага кіраўніка імперыі пры слабым імператары Валентыніяне. Аэцый найбольш вядомы ў гістарыяграфіі сваёй перамогай над Атылам у бітве на Каталаўнскіх палях у 451 годзе.
У 454 годзе імператар Валентыніян III забіў свайго лепшага палкаводца і дыпламата Аэцыя, а ўжо ў наступным годзе Рым быў разрабаваны вандаламі.
Літаратура Giuseppe Zecchini: Aezio. L’ultima difesa dell’occidente romano (= Centro ricerche e documentazione sull’antichità classica. Monografie 8). «L’Erma» di Bretschneider, Rom 1983, ISBN 88-7062-527-3.
Катэгорыя:Военачальнікі Старажытнага Рыма Катэгорыя:Памерлі ад халоднай зброі Катэгорыя:Рымскія консулы V стагоддзя