Пётр Мікалаевіч Траццяко́ў (, Кастрама — , Ленінград) — савецкі археолаг-славіст, доктар гістарычных навук (1945), член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1958) Лаўрэат Сталінскай прэміі (1952).
Біяграфія П. М. Траццякоў нарадзіўся ў горадзе Кастрама ў сям’і выкладчыка гімназіі. У 1926 годзе скончыў школу і паступіў на факультэт мовы і гісторыі матэрыяльнай культуры Леніградскага ўніверсітэта, які скончыў у 1930 годзе. У снежні 1927 года быў залічаны ў штат Дзяржаўнай акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры на пасаду навукова-тэхнічнага супрацоўнікаШмидт Е. А. К 60-летию Петра Николаевича Третьякова // Советская археология. 1969. № 4.. У 1930 годзе прызначаны на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка. У 1934—1946 гадах выкладаў у Леніградскім дзяржаўным універсітэце на гістарычным факультэце. У 1932—1941 гадах старшы навуковы супрацоўнік Інстытута археалогіі АН СССР. У 1940 годзе быў прызначаны намеснікам дырэктара Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры АН СССР. У час Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года П. М. Траццякоў у Чырвонай Арміі. Займаўся прапагандысцкай і выкладчыцкай работай у сістэме Галоўнага Палітычнага ўпраўлення РСЧА, чытаў лекцыі ў Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна і на Вышэйшых ваенна-палітычных курсах. Увосень 1945 года П. М. Траццякоў пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Ленінград на пасады намесніка дырэктара Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры АН СССР і загадчыка Ленінградскім аддзяленнем Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры. У канцы 1946 года П. М. Траццякоў пераехаў у Маскву і працаваў у аддзеле навукі Упраўлення агітацыі і прапаганды ЦК КПСС, быў зацверджаны прафесарам Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС па кафедры гісторыі СССР. У 1951—1953 гадах займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Вопросы истории». У 1951 годзе П. М. Траццякоў заняў пасаду дырэктара Інстытута славяназнаўства Акадэміі навук СССР і адначасова намесніка акадэміка-сакратара Аддзялення гістарычных навук АН СССР. З 1959 года П. М. Траццякоў зноў у Ленінградзе. У 1959—1976 гадах займаў пасаду старшага навуковага супрацоўніка Ленінградскага аддзялення інстытута археалогіі, у 1966—1970 гадах — прафесар на кафедры археалогіі гістарычнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Памёр П. М. Траццякоў 12 чэрвеня 1976 года. Пахаваны на Серафімаўскіх могілках у Санкт-Пецярбургу.
Навуковая дзейнасць Аўтар шматлікіх прац (140), прысвечаных паходжанню і старажытнай гісторыі ўсходніх славян, гісторык Старажытнай Русі і ўзнікнення старажытнарускай народнасці. Рэдактар і сааўтар шэрагу тамоў выданняў «Матэрыялы и даследаванні пра археалогіі СССР», «Нарысы па гісторыі СССР» (т. 1—2, 1956—1958), «История культуры Древней Руси» (т. 1—2, 1948—1951). Адзін з рэдактараў выдання «Гісторыя Балгарыі» (М., 1954—1955), першага тома «Гісторыя Польшчы» (М., 1954; 2-е, дадатковае выд.: 1956), першых двух тамоў «Гісторыя Чэхаславакіі» (М., 1956—1959),
Творы Костромские курганы. — Л., 1931. К истории племен Верхнего Поволжья в первом тысячелетии н.э. — М., Л., 1941. Памятники древнейшей истории Чувашского Поволжья. — Чебоксары: Чувашгосиздат, 1948. Восточнославянские племена: М. -Л.: Изд-во АН СССР, 1948.; 2-е изд.: М., 1953. Финно-угры, балты и славяне на Днепре и Волге. — М.; Л., 1966. У истоков древнерусской народности. — Л., 1970. По следам древних славянских племен / под ред. Б. А. Рыбакова, Э. А. Сымоновича. — Л.: Наука, 1982.
Артыкулы Из материалов Средневолжской экспедиции // Сообщения ГАИМК. — 1931. — № 3. — С. 13—16. Балканская археолого-этнологическая экспедиция. // Известия АН СССР. Серия истории и философии. 1946. Т. 3. № 3. Моховское второе городище / П. Н. Третьяков // Краткие сообщения Института археологии. — 1960. — Вып. 81. — С. 43—48. Зарубинецкая культура и поднепровские славяне // Советская археология. — 1968. — № 4. — С. 58—68.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Петр Николаевич Третьяков (30.10/11.12.1906, Кострома — 12.06.1976, Ленинград) // Інстытут славяназнаўства РАН Третьяков Петр Николаевич // Члены-корреспонденты РАН Третьяков Петр Николаевич // Праект «Отечественные этнографы и антропологи. XX век» Шмидт Е. А. К 60-летию Петра Николаевича Третьякова // Советская археология. 1969. № 4. Петр Николаевич Третьяков (Некролог) // Советская археология. 1977. № 1.
Катэгорыя:Археолагі СССР Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР