Ме́тад Цы́ля-Ні́льсена — метад афарбоўкі мікраарганізмаў, які выкарыстоўваецца ў мікрабіялогіі для вызначэння іх кіслотаўстойлівасці ці кіслотападатлівасці. У медыцынскай практыцы гэткім метадам часцей за ўсё афарбоўваюць мікабактэрыі. Распрацаваны Францам Цылем і Фрыдрыхам Нільсенам у 1883 годзе.

Тэхніка афарбоўкі На фіксаваны прэпарат наносяць стужку фільтравальнай паперы, наліваюць кіслы карболавы фуксін Цыля і, трымаючы шкло над полымем спіртоўкі, падаграваюць прэпарат 3-5 хв да з'яўлення пары, але не даводзяць да кіпення. Прэпарату даюць астыць, здымаюць фільтравальную паперу, зліваюць фарбавальнік і прамываюць вадой. Прэпарат абясколерваюць 5%-ным растворам H2SO4 (шкло 2-3 разы апускаюць у кіслату, не затрымоўваючы яго ў ёй) ці 95%-ным растворам C2H5OH, які змяшчае 3%-ны HCl. Прамываюць вадой. Дафарбоўваюць метыленавым сінім 3-5 хв. Прамываюць вадой, высушваюць фільтравальнай паперай і даследуюць з імерсійнай сістэмай.

Катэгорыя:Мікраскапія Катэгорыя:Мікрабіялогія Катэгорыя:Медыцынская мікрабіялогія