Сямён Іванавіч Трызна (, — ) — беларускі вучоны ў галіне селекцыі раслін. Доктар сельскагаспадарчых навук (1963).
Біяграфія Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1916). У 1924—1931 гг. дырэктар Палескай пясчана-балотнай доследнай станцыі. У 1934—1941 гг. загадчык аддзела ў НДІ балотнай гаспадаркі. У 1945—1965 гг. у Беларускім НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі.
Навуковая дзейнасць С. І. Трызне належаць навуковыя працы па агратэхніцы і селекцыі збожжавых культур на тарфяна-балотных глебах Беларусі. Вывеў сорт аўса Серабрысты. Сярод апублікаваных прац: Збожжавыя культуры на меліяраваных глебах БССР / Акад. навук БССР.Ін-т меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі. Перадавая агратэхніка як аснова высокіх ураджаяў каласавых збожжавых культур / С. Трызна, А. Багамолаў. Збожжавыя культуры на меліяраваных тарфяна-балотных глебах БССР / С. І. Трызна, Н. І. Фаміцкі; Акад. навук БССР, Ін-т меліярацыі, вод. і балот. гасп-кі.
Узнагароды Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 2-й ступеніПраект «Партизаны Беларуси».
Літаратура
Спасылкі Трызна, Сямён Іванавіч (доктар сельскагаспадарчых навук; 1890—1968) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Раслінаводы СССР Катэгорыя:Раслінаводы Беларусі Катэгорыя:Селекцыянеры СССР Катэгорыя:Селекцыянеры Беларусі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны