Долар Тувалу — грашовая адзінка Тувалу. У грашовым эквіваленце прыраўнаная да аўстралійскага долара.

Гісторыя У перыяд з 1966 па 1976 год на астравах знаходзіліся ў звароце толькі аўстралійскія долары. Але ў 1976 годзе з’явіўся долар Тувалу, які існуе толькі ў выглядзе манет (у якасці банкнот выкарыстоўваюцца аўстралійскія долары). У краіне адсутнічае цэнтральны банк.

Манеты У 1976 годзе ў абарот былі ўведзены манеты наміналам 1, 2, 5, 10, 20, 50 цэнтаў і 1 долар.

Спасылкі Don’s World Coin Gallery — Tuvalu The Global History of Currencies — Tuvalu

Катэгорыя:Долар Катэгорыя:Грошы Тувалу