Мор Ё́каі (; ,  — , ) — венгерскі раманіст, адна з найбольш уплывовых фігур у венгерскай літаратуры XIX стагоддзя.

Разам з Ш. Пецёфі ўдзельнічаў у рэвалюцыі 1848—1849 гадоў, пазней перайшоў на пазіцыі прымірэння з Габсбургамі.

У гонар Мора Ёкаі названы кратар на Меркурыі.

Творчасць Першы раман «Будні» (1846) напісаны ў традыцыях рамантызму, з якім звязана далейшая яго творчасць. Раманы «Залатое стагоддзе Трансільваніі» (1852), «Сыны чалавека з каменным сэрцам» (1869, экранізацыя 1965) прысвяціў нацыянальна-вызваленчай барацьбе. Аўтар раманаў «Венгерскі набоб» (1853), «Золтан Карпані» (1854; экранізацыя абодвух 1966), «Чорныя алмазы» (1870; экранізацыя 1976), «Залаты чалавек» (1873) і інш. У позняй творчасці аддаваў перавагу прыгодніцкаму жанру (раман «Вязень Рабі», 1879; аповесць «Жоўтая ружа», 1893).

Яго навела «Сафі» паслужыла сюжэтам вядомай аперэты «Цыганскі барон» аўстрыйскага кампазітара Ёгана Штраўса (сына), напісанай у 1885 годзе і якая мела сусветным поспех.

Літаратура Іокаі Мор.

Спасылкі

Мор Ёкаі. «Венгерскі набоб»

Катэгорыя:Пісьменнікі Венгрыі Катэгорыя:Венгерскамоўныя пісьменнікі