Більдзю́гскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Більдзюгі.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР (з 20 верасня 1944 года — Полацкай, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года — Віцебскай).
17 красавіка 1962 года раён скасаваны, а сельсавет далучаны да Браслаўскага раёна. 30 ліпеня 1966 года сельсавет перададзены адноўленаму Шаркаўшчынскаму раёну. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Більдзюгскага сельсавета 41 населены пункт.
8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета ўключаныя 12 сельскіх населеных пунктаў скасаванага Ручайскага сельсавета ў межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Каўшэлева» (вёскі Бардзенцы, Барсучына, Забор’е, Запруддзе, Кадрышкі, Каты, Каўшэлева, Малінова, Пілаты, Праўдзінская, Рэчкі, Сынадворцы)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области. 21 сакавіка 2008 года скасаваны вёскі Гернуты, Камароўшчына, Пушалаты, хутары Буда і ЖвіранкаРешение Шарковщинского районного Совета депутатов от 21 марта 2008 г. № 41 Об упразднении сельских населенных пунктов Шарковщинского района. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Валожынскага сельсавета (5 населеных пунктаў: аграгарадок Наваселле, вёскі Галінова, Зарэчча, Казакі і хутар Непрынікі)Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области. 26 студзеня 2022 года скасаваны хутар ГарбачонкіРешение Шарковщинского районного Совета депутатов от 26 января 2022 г. № 223 Об упразднении сельских населенных пунктов Шарковщинского района. 27 чэрвеня 2026 года скасаваны вёска Пестуны і хутар Цёплая Гара.
Населеныя пункты У склад сельсавета ўваходзяць 39 населеных пунктаў (2026 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Насельніцтва, 2019Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года Астаноўка вёска 11 4 Аўласы хутар 7 2 Бардзенцы вёска 29 19 Барок вёска 9 6 Барсучына вёска 21 8 Більдзюгі аграгарадок 532 431 Ваўчкі вёска 8 1 Вішнявец вёска 69 49 Галінова вёска 49 27 Гарбачонкі* хутар 1 — Грыбоўшчына вёска 7 3 Дварышча вёска 7 5 Дрывасекі хутар 1 — Дубоўка вёска — — Забор’е вёска 56 23 Запруддзе вёска 82 47 Зарэчча вёска 30 28 Кадрышкі вёска 3 — Казакі вёска 24 13 Канашоўка вёска — — Карчы Мількаўскія хутар 3 1 Каты вёска 11 3 Каўшэлева вёска 196 136 Краснае вёска 14 5 Кубелеўшчына вёска 127 105 Ляды хутар 4 1 Малінова вёска 2 1 Мікалаёўка хутар 1 — Наваселле аграгарадок 417 323 Непрынікі хутар 2 2 Падбарок вёска 28 6 Пестуны** вёска — — Петкуноўшчына хутар — — Пілаты вёска 4 3 Праўдзінская вёска 9 4 Рымараўшчына вёска 15 4 Рэчкі вёска 11 3 Сынадворцы вёска 14 3 Цёплая Гара** хутар 1 — Чарнічкі вёска 4 5 Янішкі вёска 9 7 Яцкаўшчына вёска 33 19 * — хутар Гарбачонкі скасаваны ў 2022 годзе** — вёска Пестуны і хутар Цёплая Гара скасаваны ў 2026 годзе
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (37 населеных пунктаў) — 1329 чалавек, з іх 91,9 % — беларусы, 5,7 % — рускія, 1,2 % — палякі, 0,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (42 населеныя пункты) — 1297 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Старонка сельсавета на сайце Шаркаўшчынскага райвыканкама
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Браслаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе