Зая́мнае. Сустракаецца таксама варыянт Зая́мна (, ) — аграгарадок (да 2008 года — вёска) у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, каля ракі Нёман, каля аўтадарогі Мінск — Брэст. Адміністрацыйны цэнтр Заямнаўскага сельсавета. За 3 кіламетры на паўночны захад ад горада і чыгуначнай станцыі Стоўбцы, 80 кіламетраў ад Мінска.

Насельніцтва 1137 жыхароў, 296 двароў (1997)

Інфраструктура Дарожна-будаўнічнае ўпраўленне № 29 Сярэдняя школа Дом культуры Бібліятэка Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны Каля вёскі стаянка каменнага і бронзавага вякоў (8-1-е тысячагоддзе да н.э.) Помнік земялкам

Вядомыя асобы Вячаслаў Васілевіч Жыбуль (нар. 1948) — беларускі літаратуразнавец, крытык, грамадскі дзеяч. Аляксандр Калоша (1905—1985) — беларускі грамадскі дзеяч. Ганна Сямёнаўна Шчэцька (нар. 1937) — беларуская цялятніца, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Крыніцы

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі

Катэгорыя:Заямнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Аграгарадкі Мінскай вобласці