Павел Валер’евіч Сітко (нар. , , БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2008—2013).

Кар’ера

Клубная Выхаванец рэчыцкага футбола, потым перайшоў у «Віцебск», дзе дарос да ўзроўня нацыянальнай зборнай.

У 2009 перайшоў у салігорскі «Шахцёр», дзе стаў трывалым іграком асновы. Звычайна выступаў на пазіцыі левага паўабаронцы (мог выступаць як правы або цэнтральны паўабаронца). Асабліва добра ў Паўла атрымаўся пачатак сезону 2013, калі ён доўгі час узначальваў спіс лепшых бамбардзіраў чэмпіянату, але потым, перастаўшы забіваць, саступіў першынство Віталю Радзівонаву.

У снежні 2014 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомелем»Футбол. «Гомель» заключил двухлетние контракты с Павлом Ситко и Николаем Романюком. У складзе «Гомеля» хутка замацаваўся на пазіцыі левага паўабаронцы. Застаўся ў «Гомелі» і ў сезоне 2015, нягледзячы на фінансавыя праблемы клуба. Стаў адным з лідараў гомельскай каманды, за паўгады забіўшы 4 галы ў чэмпіянаце. У ліпені 2015 года з-за нявыплат з боку клуба звярнуўся ў АБФФБлизнюк, Данилов, Ситко, Савостьянов и Гаврилович обратились в АБФФ с претензиями к «Гомелю», а неўзабаве па ўзаемнай згодзе пакінуў «Гомель»Павел Ситко и Алексей Гаврилович расстались с «Гомелем».

У жніўні 2015 года стаў іграком мазырскай «Славіі»Тур 17. Анонс. «Гомелю» грозит снятие очков. Хутка замацаваўся ў якасці асноўнага левага паўабаронцы мазырскага клуба.

У студзені 2016 года зноў стаў іграком «Гомеля», які па выніках сезону 2015 пакінуў Вышэйшую лігуПавел Ситко подписал однолетний контракт с «Гомелем». Стаў капітанам каманды і ў якасці травалага іграка асновы прывёў «Гомель» да перамогі ў Першай лізе, толькі канец сезону прапусціў з-за траўмы. Пачатак сезону 2017 прапусціў з-за траўмы, пазней замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага паўабаронцы. У другой палове сезону страціў месца ў аснове. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»Ситко, Афоаква, Адомако и еще четыре игрока покинули "Гомель".

Пасля зыходу з гомельскай каманды пакінуў футбол, заняўшыся бізнесам у Рэчыцы.

Міжнародная З 2008 года выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. 15 кастрычніка 2008 года забіў свой першы гол за зборную — у браму зборнай Англіі.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2010, 2011, 2012, 2013 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014