Мікалай Багуслаў Зяновіч (? — ) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Староста чачэрскі і прапойскі з 1614, кашталян полацкі з 1618.

Вучыўся ва ўніверсітэце Базеля. У 1620 перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.

Удзельнічаў у бітве пад Хацінам 1621, дзе і памёр ад атрыманых ран.

Сям'я З шляхецкага роду Зяновічаў герба «Дэспат», сын Крыштафа і Фядоры Валовіч, дачкі Рыгора Валовіча.

Быў двойчы жанаты: з Ганнай Хадкевіч (дачка віленскага кашталяна Гераніма, памерла ў 1620), а ў 1621 ажаніўся паўторна з Ганнай Пац (дачка менскага ваяводы Яна Паца).

Ад першага шлюбу меў дзвюх дачок: Соф'ю (каля 1610 — 1639), першую жонку вялікага гетмана Паўла Яна Сапегі; Ганну Соф'ю (каля 1615 — 1664), жонку спачатку Альбрэхта Уладзіслава Радзівіла, а потым Францішка Фларыяна Зебжыдоўскага.

Мікалай Багуслаў быў апошнім мужчынскім прадстаўніком старэйшай лініі роду. Пасля смерці Ганны Соф'і галоўныя маёнткі Зяновічаў (Смаргонь і Глыбокае) адышлі пляменніку яе першага мужа Міхалу Казіміру Радзівілу.

Літаратура

Мікалай Багуслаў Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны полацкія Катэгорыя:Старосты чачэрскія Катэгорыя:Старосты прапойскія Катэгорыя:Памерлі ад ран